Грамадства55

Генпракуратура прапануе тэставаць настаўнікаў на схільнасць да педафіліі

З такой прапановай выступіў генпракурор Андрэй Швед.

Андрэй Швед. Фота: Pravo.by

Прапанову аб тэставанні педагогаў на схільнасць да педафіліі Швед агучыў на сустрэчы з калегамі з краін СНД.

Паводле яго слоў, урад завяршае працу над ініцыяванымі Генпракуратурай законапраектамі аб адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду гомасэксуалізму, змены полу, педафіліі, адмовы ад нараджэння дзяцей, захоўванне парнаграфічных матэрыялаў з выявай малалетняга, піша Sputnik.

«А таксама ўвядзенне псіхалагічнага тэставання педагогаў на прадмет выяўлення схільнасці да здзяйснення палавых злачынстваў у дачыненні да дзяцей», — дадаў Швед.

У мінулым годзе вырасла колькасць непаўналетніх, якія пацярпелі ад злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, — з 922 у 2022 годзе да 1291 у 2023-м. У дачыненні да большасці пацярпелых злачынствы былі здзейсненыя ў мінулыя гады і выяўленыя ў 2023-м.

Каментары5

  • Мінск
    04.10.2024
    А чаму толькі настаўнікаў? Трэба ўсіх дзяржслужачых тэставаць разам з пракурорамі
  • можа спачатку яго пратэставаць
    04.10.2024
    такімі метадамі неўзабаве не застанецца настаўнікаў. нават самых лаяльных
  • Дарэчы...
    04.10.2024
    А ці інснуюць такія тэсты , ці мо гэта вынаходка акадэмікаў у пагонах? Бо калі другое - то мы пабачым у жыцці рэалізацыю анекдота:
    - чым педафілы адрозніцаюцца ад педагогаў?
    - педафілы маюць любоў да дзяцей....

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Зайшлі ў пакой і забылі навошта? Вось чаму так адбываецца3

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве15

У ЗША ўхвалілі прэпарат для лячэння шызафрэніі, які трэба ўводзіць раз на месяц12

Беларус стварыў сімулятар мінскага метро. У ім можна пагуляць па «Аэрадромнай»1

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць