Свет1414

Хто такі Арцём Жога і чаму Пуцін яго так узвысіў?

Паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ва Уральскай федэральнай акрузе прызначаны Арцём Жога. Урал — гэта найважнейшы рэгіён, дзе сканцэнтраваны расійскі ВПК. І менавіта туды адпраўляюць чалавека, які 10 гадоў назад быў простым гандляром рыбы, але стаў адным з твараў «ДНР». Расказваем, як у 2022-м загінуў ягоны сын Уладзімір і якую дарогу прайшоў сам Жога.

Арцём Жога Артём Жога Artem Zhoga
Уладзімір Пуцін і Арцём Жога (справа) на сустрэчы ў Крамлі, 8 снежня 2023 года. Фота: Wikimedia Commons

Ва ўсёй Расіі Арцём Жога стаў вядомы пасля 8 снежня 2023 года, калі на сустрэчы з Пуціным задаў яму пытанне, ці будзе той вылучацца на чарговы тэрмін. «Не буду хаваць, у розны час у мяне былі розныя думкі, але цяпер вы маеце рацыю», — адказаў той.

Гэта была не першая сустрэча данецкага камандзіра з Пуціным. Прэзідэнт Расіі асабіста прымаў Жогу ў сваім кабінеце 9 мая 2023 года. Тады Пуцін перадаў яму зорку і пасведчанне Героя Расіі, выпісанае на імя сына Жогі — Уладзіміра, які загінуў пры штурме ўкраінскага горада Валнаваха.

У верасні таго ж года Арцём Жога быў абраны ў Народную раду «ДНР», дзе стаў яго старшынёй. Акрамя гэтага, ён увайшоў у генеральную раду кіраўнічай у Расіі партыі «Адзіная Расія».

Усяго праз год пасля гэтага Арцём Жога трапіў на самы алімп расійскай вярхоўкі — быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ва Уральскай федэральнай акрузе.

Ашаламляльная кар'ера для чалавека, які яшчэ нядаўна гандляваў рыбай і мае толькі сярэднюю спецыяльную адукацыю, якую атрымаў толькі ў 2020 годзе, скончыўшы Дакучаеўскі тэхнікум.

Безумоўна, без асабістай сустрэчы з Пуціным не было б такіх зрухаў. А сустрэчы не было б без гібелі адзінага сына, з якім бацька пачаў ваяваць на баку расійскіх сілаў у 2014 годзе.

У Славянск на Данеччыне ўраджэнец Магаданскай вобласці прыехаў у пачатку 1990-х, ажаніўся. У 1993 годзе ў 18-гадовага Арцёма нарадзіўся сын Уладзімір. Як згадваў сам мужчына, спачатку ён працаваў зваршчыкам на заводзе, а пасля заняўся дробным бізнэсам. З гэтым у яго атрымалася. Праз некаторы час Жога меў некалькі рыбных крамаў у горадзе.

Баявы шлях Арцёма Жогі

Пасля пачатку ваенных дзеянняў на Данбасе ў 2014 годзе Жога разам з сынам далучыўся да расійскіх сілаў, якія захапілі частку Данбаса. Яны ўступілі ў батальён «Спарта», якім камандаваў расійскі камандас Арсен Паўлаў (пазыўны Матарола). З Матаролам бацька і сын Жогі хутка пасябравалі. Вядома, што Жога-малодшы быў хросным бацькам дачкі Паўлава.

Матарола быў вядомы сваёй жорсткасцю. Існуе запіс, на якім ён хваліцца, што забіў 15 палонных украінцаў. Як марскі пехацінец, Матарола ўдзельнічаў у захопе Крыма, пасля яго накіравалі ў Харкаў, спроба захопу якога скончылася няўдачай. Пасля трапіў у Славянск. Ён браў удзел ва ўсіх галоўных баях 2014 і 2015 гадоў.

Батальён «Спарта», якім камандаваў Паўлаў, часопіс Foreign Policy назваў «бязлітасным». Яго байцы абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах за абыходжанне з палоннымі.

16 кастрычніка 2016 года Арсен Паўлаў быў забіты ў шахце ліфта. Выбуховую прыладу замацавалі на тросе ліфта. У замаху падазравалі ўкраінскую дыверсійную групу.

Пасля забойства Паўлава яго пасаду заняў тэлегенічны Жога-малодшы — якому тады было ўсяго 23 гады, а Жога-старэйшы быў прызначаны начальнікам штабу.

Уладзімір Жога (справа) з Матаролам (у цэнтры), 2015 год. Фота з Укантакце Жогі

Уладзімір Жога-малодшы загінуў 5 сакавіка 2022 года ў баях за Валнаваху. У той жа дзень кіраўнік так званай «ДНР» Пушылін прысвоіў яму званне героя рэспублікі.

Па словах Пушыліна, палкоўнік Жога атрымаў смяротнае раненне, «забяспечваючы выхад з гэтага населенага пункта мірных жыхароў». У сапраўднасці Валнаваху ў той час кантралявала Украіна, якая і патрабавала спынення агню для вываду мірных жыхароў.

У тыктоку «Нашай Нівы» ёсць эмацыйны расповед пра тыя страшныя дні жыхаркі Валнавахі.

@nashaniva Украінская бежанка распавяла, як ратавалася ад вайны. Гэта немагчыма глядзець без слёз #беларусь #україна #украина #війна #вайна #война #волноваха #путін #путин #лукашэнка #лукашенко #зеленский #зеленський #зсу #всу #славаукраїні #навіны #нашаніва ♬ Glimpse of Us - Joji

На наступны дзень пасля гібелі — 6 сакавіка 2022 года — Пуцін падпісаў указ аб прысваенні Уладзіміру Жогу пасмяротна звання Героя Расіі.

Пахавалі хлопца побач з Матаролам. Пасля гібелі сына пасаду камандзіра «Спарты» заняў бацька.

У сакавіку 2022 года па ўсіх расійскіх тэлеканалах было паказана выступленне Жогі на мітынгу ў Маскве. У ім ён палка распальваў варожасць да ўкраінцаў.

У чэрвені 2022 года Жога разам з расійскім прапагандыстам Сямёнам Пегавым стварыў у «ДНР» Рэспубліканскі цэнтр беспілотных авіяцыйных сістэм, дзе праходзяць навучанне аператары дронаў. У 2023 годзе і сам атрымаў зорку героя «ДНР». У тым жа годзе быў уключаны ў санкцыйны спіс ЗША, а ў 2024 годзе трапіў пад санкцыі ЕС.

Што значыць прызначэнне Жогі паўпрадам

2 кастрычніка гэтага года гвардыі палкоўнік Арцём Жога быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Пуціна ва Уральскай федэральнай акрузе. Ён стаў сёмым на гэтай пасадзе з моманту заснавання акругі ў 2000 годзе, змяніўшы на пасадзе Уладзіміра Якушава, які стаў першым намеснікам Валянціны Матвіенкі ў Савеце Федэрацыі.

Арцём Жога ў 2023 годзе. Фота: duma.gov.ru

Як піша тэлеграм-канал «Преемник», доўгі час пасада паўпрада негалосна лічылася палітычнай пенсіяй. Пры гэтым ужо відавочна, што для маладога Жогі акурат праца паўпрада сінекурай не будзе.

«Пакуль што мы маем увядзенне ва ўральскую канфігурацыю новай моцнай постаці, якая не афіляваная ні з мясцовымі элітамі, ні з федэральнымі групамі, у арбіты ўплыву якіх уваходзяць рэгіёны, што ўваходзяць у федэральную акругу.

Прызначэннем Жогі Крэмль па сутнасці праводзіць эксперымент. Яго вынік пакажа, наколькі дырэктыўным можа быць палітычнае адміністраванне ў сённяшняй Расіі»

Сам жа Жога ў сваім тэлеграм-канале напісаў:

«На новым працоўным месцы буду абапірацца на досвед, які я атрымаў на вайсковай службе, а таксама кіруючы Народным саветам Данецкай народнай рэспублікі».

Назіральнікі пакуль устрымліваюцца ад меркаванняў, як далёка і высока можа пайсці Арцём Жога і ці можа такі чалавек з нізоў стаць пераемнікам Уладзіміра Пуціна. Але Масква яўна стараецца прадэманстраваць бязмежныя магчымасці кар'ернага росту для жыхароў занятых Расіяй рэгіёнаў Украіны.

Каментары14

  • Ўральская Народная Рэспубліка
    03.10.2024
    Дазналіся, што дзядусь Зэ ў вольны ад прадусарства на тэлеканале УкрСат час падтрымлівае нашую барацьбу за сэцэсыю і выслалі сучаснага генэрала Мураўёва губэрнатарам, каб здушыць вызвольны рух
  • ImBeer
    03.10.2024
    Ну й нахалеру гэта тут ?
  • Лукака
    03.10.2024
    Только лукака устроит беларусов президентом союзного государства!

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Усе навіны →
Усе навіны

«Кахаю цябе, сумую па табе» — напісаў жонцы ў сацсетках. Праз некалькі гадзін забіў яе і двух яе дзяцей4

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?8

«Бывае балюча». Наста Роўда — пра хейт, уласны стыль і каманду «ТОК» 35

Ва Ушачах судзяць настаўніцу, якую ў 2012-м заносілі на Дошку гонару, а ў 2024-м абражаў Мукавозчык

У цэнтры Мінска знікла святло — у тым ліку на плошчы Незалежнасці3

Круты выпадкова раскрыў сапраўдны стан заняпаду рэгіёнаў18

«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»4

Лукашэнка перад пачаткам нарады наехаў на Галоўчанку і Косінца, што тыя не так селі5

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Галоўнае
Усе навіны →