Свет

Снег з месца смерці Навальнага аддалі на экспертызу

Следчы камітэт Расіі забраў з калоніі, дзе памёр палітык Аляксей Навальны, 75 розных пазіцый: гэта фактычна ўсе прадметы і рэчы, з якімі кантактаваў Навальны, у тым ліку снег з месца яго гібелі, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Аляксей Навальны. Фота Яўгенія Фельдмана

У распараджэнні следчых апынуўся вопіс забраных аб'ектаў. Сярод іх былі ўсе асабістыя рэчы Навальнага, уключаючы верхнюю вопратку і споднюю бялізну, матрац, кнігі, узоры ежы, змывы з бушлата палітыка, два пакеты з 11 тубусамі, у якіх ляжаў снег з прагулачнага дворыка, ванітавыя масы, пазногці, змывы з вуснаў, кісцяў, з носа і рота, валасы, чатыры відэарэгістратары і матэрыялы, якія засталіся пасля працы медыкаў.

З 75 пазіцый у спісе толькі 31 былі, як мяркуецца, адпраўленыя на экспертызу — насупраць гэтых пунктаў стаіць адпаведная пазнака. Вынікі экспертыз невядомыя.

Пры гэтым у пастанове следства ад 26 ліпеня пазначана, што ў целе Навальнага і на яго рэчах не знайшлі «атрутных арэчываў, алкаголю, наркатычных сродкаў».

«Дзеянні следства могуць сведчыць на карысць таго, што праваахоўныя органы спрабавалі выключыць усе прадметы, на якіх тэарэтычна маглі заставацца сляды атрутнага рэчыва», — прыходзіць да высновы «дасье».

У матэрыялах Следчага камітэта ёсць шэсць версій пастановы аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы. У апошняй, ліпеньскай, выпраўленай двойчы, гаворыцца, што прычына смерці — «гіпертанічная хвароба з сасудзістымі і органнымі паражэннямі, дыфузны міякардыясклероз, што ўскладніўся развіццём ацёку галаўнога мозгу, фібрыляцыі жалудачкаў сэрца, ацёку лёгкіх». Жонка палітыка Юлія Навальная і ягоныя паплечнікі не вераць у гэтую версію і мяркуюць, што Навальнага забілі.

***

Аляксей Навальны загінуў 16 лютага 2024 года ў калоніі «Палярны воўк» у горадзе Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. За час зняволення яго адпраўлялі ў ШІЗА 27 разоў — там ён правёў амаль 300 дзён. Пасля смерці палітыка ў гарадах Расіі прайшлі жалобныя пікеты, удзельнікаў якіх масава затрымлівалі супрацоўнікі паліцыі.

15 жніўня ўдава Аляксея Навальнага Юлія атрымала афіцыйную пастанову Следчага камітэта Расіі аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы аб смерці яе мужа. У ім гаворыцца, што палітык памёр у выніку «камбінаванага захворвання». У ліку прычын названая ў тым ліку арытмія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць11

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць