8 верасня ў Гродна прыязджае Дзмітрый Мядзведзеў, які возьме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.
Паводле неафіцыйных дадзеных, Гродна таксама наведаюць прэм'еры-міністры Казахстана, Кыргызстана, Арменіі і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Autogrodno.by піша, што, імаверна, многія паркоўкі ў Гродне будуць перакрытыя, а рух транспарту абцяжараны.
У Гродне ў Дзмітрыя Мядзведзева запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў - удзельнікаў ЕАЭС, паведамляецца на сайце ўрада Расіі.
Каментары