Свет11

Экс-мэр Сочы збег ад крымінальных спраў на вайну ва Украіну. Яго затрымалі ў «ЛНР» і вярнулі

У экс-мэра знайшлі 12 зямельных участкаў, раскошны катэдж, кватэру плошчай 300 м2, дзевяць нежылых будынкаў і тры машыны.

У самаабвешчанай «Луганскай Народнай Рэспубліцы» затрымалі былога мэра Сочы Аляксея Капайгародскага, які з'ехаў добраахвотнікам на вайну з Украінай пасля сваёй адстаўкі чатыры месяцы таму. Капайгародскага ўжо этапавалі ў Маскву, у дачыненні да яго вядуцца следчыя дзеянні, піша Moscow Times.

Паводле папярэдніх звестак, экс-мэра падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і махлярстве. Паводле звестак праўладных тэлеграм-каналаў, Капайгародскі быў замяшаны ў адмыванні больш за 600 млн расійскіх рублёў на ліпавых дзяржкантрактах разам з намеснікам начальніка ГУ МНС Расіі Краснадарскага краю Сяргеем Сіманенкам, якога затрымалі раней.

Таксама прозвішча Капайгародскага фігуравала ў справе яго дарадцы Рамана Пішчура, западозранага ва ўдзеле ў АЗГ, якая вымагала грошы за месцы на гарадскіх могілках.

Паводле інфармацыі Mash, дома ў Капайгародскага прайшлі ператрусы.

У экс-мэра знайшлі 12 зямельных участкаў, раскошны катэдж, кватэру плошчай 300 м2, дзевяць нежылых будынкаў і тры машыны: Land Rover, Mercedes-Benz, Hyundai Santa Fe.

Амаль усю нерухомасць агульным коштам больш за 1 млрд расійскіх рублёў (каля 10 млн даляраў) ён аформіў дзяцей і жонку Настассю Грыдзіну, якую выклікалі на допыт у Следчы камітэт.

Каментары1

  • Леха Капай
    26.09.2024
    Бессаромны паклёп на мяне, я на Луганшчыну ад крымінальных справаў не ўцякаў, а менавіта на іх там засяродзіўся

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА8

Працавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш3

Коміку Нурлану Сабураву можа пагражаць ад 7 да 12 гадоў у Казахстане па артыкуле «Наёмніцтва»9

Калеснікава: «Словы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» выклікаюць нейкае шаленства». А яна мела на ўвазе іншае36

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць