Давыдзька: Што становіцца з хрыбтом, калі так доўга стаяць у прагнутай позе, як партыя БНФ?
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька абурыўся паводзінамі кіраўніцтва партыі БНФ, якое даслала віншавальны зварот да польскай партыі «Права і справядлівасці».
«Наколькі эластычным можа быць чалавечы хрыбет? У рубрыцы «Прагін тыдня» перамагае кіраўніцтва партыі БНФ, якое напісала ліст турэцкаму су… пардон, польскаму пану Качыньскаму. Прыводжу цытату цалкам, бо так прагнуцца можа не кожны», — пачаў сваю прамову Давыдзька, пасля чаго зачытаў зварот партыі БНФ.
«Пакрыўджаныя Мардорам хобіты пішуць эльфам… Такі сюжэт варты «Уладара пярсцёнкаў» і пэндзаля карыкатурыста», — заявіў Давыдзька і паказаў у кадр адпаведную карыкатуру.
«А што становіцца за хрыбтом, калі так доўга стаяць у прагнутай позе, як партыя БНФ?», — запытаўся старшыня БТ у рэдактара медыцынскага часопіса, які быў госцем студыі.
Той аджартаваўся, што гэта прыводзіць да скаліёзу.
Каментары