Свет55

У Польшчы беларуса абвінавачваюць у стварэнні мафіі, якая гандлявала візамі

Беларусы і ўкраінцы арганізавалі злачынную групу, якая гандлявала візамі, у тым ліку PBH. Адна з паслуг каштавала 700 даляраў.

У Польшчы затрымалі беларуса Алега М., якога следства лічыць кіраўніком злачыннай групы. Па версіі сілавікоў, беларуска-ўкраінская мафія гандлявала фіктыўнымі дакументамі для атрымання польскіх віз, у тым ліку па праграме PBH.

30-гадовы беларус жыў у Польшчы па дазволе на жыхарства з 2017 года. Група пад ягоным кіраўніцтвам увозіла замежнікаў у краіну ў 2022—2024 гадах, паведамляе Rzeczpospolita.

У Лодзі і Беластоку працавалі шэсць падстаўных кампаній, якія выпісвалі запрашэнні для гасцявых і адукацыйных віз, а таксама віз для IT-спецыялістаў па праграме PBH. Толькі адзін з падазраваных выпісаў як мінімум 843 запрашэнні і зарабіў на гэтым 84 тысячы злотых (20 тысяч еўра).

Адукацыйныя візы пацвярджаліся дакументамі аб навучанні ў несапраўдных ВНУ, якія навучалі замежнікаў у такіх абсурдных галінах, як, напрыклад, гісторыя японскай кухні. Кліентамі былі беларусы і ўкраінцы, а таксама грамадзяне Малдовы, Грузіі і краін Азіі.

Кампаніі таксама прапаноўвалі кліентам візы PBH як самыя даступныя, бо заяўнікі не праходзілі неабходную праверку. Група выдала запрашэнні на каля 30 такіх віз, у асноўным беларусам, якія не мелі адносін да IT. Кошт паслугі для сям’і з трох чалавек складаў 700 долараў. Прадстаўнікі злачыннай групы інструктавалі заяўнікаў, што трэба казаць консулу.

Групу раскрылі выпадкова, калі адзін з яе кліентаў у Беларусі падаў заяву на рабочую візу. Консул праверыў кампанію, якая выпісала яму запрашэнне. Высветлілася, што фірма ўжо даўно не вядзе камерцыйную дзейнасць і не можа наймаць на працу. Па ланцужку следчыя раскрылі ўсю сетку такіх падстаўных кампаній.

Абвінавачанні па справе прад’яўлены сотні чалавек, сем чалавек затрыманыя — гэта, у асноўным, грамадзяне Беларусі і Украіны. З групай супрацоўнічаў нават польскі адвакат.

Каментары5

  • Ян
    17.01.2025
    Раней калі ў аналагічных жа схемах былі замешаныя польскія чыноўнікі ды консулы на куды большыя сумы (раней нават была навіна пра гэта), то падаецца нікога з польскіх топ чыноўнікаў так і не асудзілі, а як тое ж самае зрабілі беларусы з украінцамі, то іх адразу прыраўнялі да мафіі.
  • Сакрэт палішынелі
    17.01.2025
    "Групу раскрылі выпадкова", - во гэта найбольш смяшыць. Тысячы фэйкавых паперак некалькі гадоў не выклікалі нават мінімальных падазрэнняў, а пасля шырокага публічнага рэзанансу знянацку "выпадкова" знайшлі фіктыўную кампанію. Пры жаданні можна было б пазбегнуць гэтага з самага пачатку, як і ганебнага карупцыйнага бардака ў візавых цэнтрах. Проста нехта з польскіх чыноўнікаў добра корміцца на гэтым, вось і "не заўважае" бервяно ў воку.
  • Беларус
    17.01.2025
    Сакрэт палішынелі, Гэта таму што паперкі бываюць розныя. Напрыклад тыя, што гатуе спадар Пал Палыч дзеля ўключэньня лукашні ў санкцыі - яны выклікаюць падозраньні адразу. І замест 300 ці 1000 карнікаў ды фальсіфікатараў у бан у выніку трапляе толькі 30 (насамрэч, пажаданая лічба была 0, але яна занадта рэжа вочкі і можа прывесьці да іміджавых страт). А тыя паперкі, на якіх напісана "узбекскі калій", "кітайская і казахская драўніна" ці "запчасткі для Белазу, але дакладна не з Белазу" - гэтыя паперкі ніколі сумневаў не выклікаюць і адразу лічацца сапраўднымі. Дыферэнцыйны падыход. Хаця звонку і падобна на б....ва.

Цяпер чытаюць

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму3

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй9

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму3

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць