Свет88

Былы расійскі алігарх Гусінскі заявіў, што згалеў і жыве на $20 тысяч на месяц

Вядомы расійскі алігарх 1990-х гадоў Уладзімір Гусінскі, які ў свой час валодаў тэлеканалам НТВ і радыёстанцыяй «Эхо Москвы», застаўся без бізнэсу і мае даўгоў амаль на $7,5 млн, піша выданне «Агентство».

Уладзімір Гусінскі. Фота: Laski Diffusion/Newsmakers

«Агентство» вывучыла фінансавы афідэвіт Гусінскага. Гэты дакумент 1 студзеня 2025 года быў пададзены прадпрымальнікам суду штата Канектыкут у ЗША ў рамках шлюбаразводнага працэсу, які доўжыцца ўжо амаль тры гады. Жонка Гусінскага Алена Канстанціну пацвердзіла сапраўднасць афідэвіта.

Згодна з дакументам, даўгі Гусінскага перад дзесяццю крэдыторамі перавышаюць $7,3 млн, у той час як тыя актывы, што ў яго засталіся, ацэньваюцца ў суму крыху больш за $5,9 млн.

Былы алігарх валодае двума дамамі ў Канектыкуце, аўтамабілем Mercedes S550, рахункам у ізраільскім банку Mizrahi-Tefahot, а таксама ювелірнымі вырабамі.

Штотыднёвыя выдаткі прадпрымальніка, калі верыць афідэвіту, роўныя $4990. У $2308 абыходзіцца арэнда жылля ў Ізраілі, $750 ідзе на прадукты, $462 — на добраўпарадкаванне дома, $456 — на абслугоўванне аўтамабіля, $403 — на медыцыну, $323 — на аплату газу, $192 — на выплаты дзецям, $96 — на адзенне.

Дзве апошнія кампаніі, якія заставаліся ў Гусінскага, цяпер праходзяць праз працэдуру банкруцтва. Гэта медыяпраекты News Ru Israel LTD і New Media Holding LLC.

Сам бізнэсмэн адмовіўся ад каментароў адносна афідэвіта і сваіх даўгоў. 

У 1990-х гадах, да прыходу да ўлады ў Расіі Уладзіміра Пуціна, Гусінскі быў адным з найбуйнейшых расійскіх алігархаў, які стварыў «Мост-банк» і валодаў тэлеканалам НТВ, радыёстанцыяй «Эхо Москвы», часопісам «Итоги» і іншымі медыяактывамі. У 2010 годзе Forbes ацэньваў яго багацце ў $400 млн.

Каментары8

  • Имя
    16.01.2025
    что говорит о том что никакой он не бизнесмен. в 90-е делили да воровали по блату
  • 12345
    17.01.2025
    "$456 — на обслуживание автомобиля, $192 — на выплаты детям" - все что нужно знать про мужчин
  • Мужчинадолжен
    17.01.2025
    12345,

    Может не надо было жиреть, и бес конца ныть про то, как ты хотела бы жить на Манхетоне, но не развивается почему-то он?

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары10

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны4

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»14

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская68

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары10

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць