Грамадства88

Паблізу беларуска-літоўскай мяжы з'явіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя ФОТЫ

Ля Гродна на ўскрайку Гожскага вайсковага палігона з'явіліся траншэі для пяхоты і тэхнікі. Яны ўсяго за 6 кіламетраў ад беларуска-літоўскай мяжы і памежнага пераходу «Прывалка» — «Райгорад». Гэтыя фартыфікацыі могуць быць часткай «вузла супраціву», які год таму абяцала пабудаваць Міністэрства абароны. Свабода атрымала спадарожнікавыя здымкі і прааналізавала іх з вайсковымі экспертамі.

Пра тое, што на межах Беларусі пабудуюць некалькі ўмацаваных «вузлоў супраціву», Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 кастрычніка 2023 года. Тады вайскоўцы прадэманстравалі падобны аб'ект у Кобрынскім раёне каля мяжы з Польшчай. Да гэтага ўлады стварылі такі ж у Гомельскім раёне. 

Новыя фартыфікацыі каля Гродна добра відаць на спадарожнікавым здымку, зробленым кампаніяй Planet Labs 14 сьнежня 2024 года каля паўночна-заходняй часткі палігону. Іх тут некалькі.

На ўсходнім баку дарогі, што вядзе на памежны пункт «Прывалка», напрыканцы лістапада 2024 году вайскоўцы выкапалі вялізную траншэю даўжынёй 340 мэтраў і шырынёй ад 5 да 7 метраў. Такіх памераў дастаткова, каб па акопе свабодна праехаў танк. Надзел зямлі, на якім выкапаная траншэя, згодна з данымі зямельнага кадастру, не адносіцца да тэрыторыі палігона.

На захад ад дарогі на памежны пункт выкапаныя акопы для пяхоты даўжынёю амаль 200 метраў. Тут жа ў некаторых месцах відаць адзінкавыя ўмацаванні і яміны.

Спадарожнікавы здымак акопаў на ўсход ад дарогі на памежны пераход «Прывалка» — «Райгорад»
Спадарожнікавы здымак акопаў на захад ад дарогі на памежны пераход «Прывалка» — «Райгорад»

Гэта тэрыторыя мае прыродаахоўны статус і належыць рэспубліканскаму ландшафтнаму заказніку «Горадзенская пушча». Як пазначана на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, гэта «адно з самых экалагічна чыстых месцаў у Беларусі».

Свабода пераслала выявы акопаў некалькім вайсковым экспертам. Яны сышліся на думцы, што акопы могуць быць выкарыстаныя для абароны ад магчымай атакі з боку Літвы.

Пра гэта кажа Конрад Музыка, абаронны аналітык, дырэктар кампаніі Rochan Consulting, якая займаецца даследаваннем і аналізам канфліктаў і бяспекі на постсавецкай прасторы. Ён зазначыў, што ўся сістэма траншэяў і акопаў, выкапаных у гэтым месцы, можа быць часткай абарончай сістэмы і выкарыстоўвацца, сярод іншага, беларускімі вайскоўцамі для трэніровак.

«На здымках мы бачым два віды траншэяў абапал дарогі, якая вядзе да мяжы з Літвой. Яны накіраваныя ў бок Літвы. І, шчыра кажучы, на дадзеным этапе ўсё гэта пакуль выглядае незавершаным», — мяркуе Конрад Музыка.

Эксперты не змаглі вызначыць дакладнае прызначэнне вялікай шырокай траншэі з усходняга боку дарогі, бо не бачаць у ёй «асаблівага вайсковага сэнсу» з прычыны незвычайнай формы і структуры.

«Я такіх не бачыў ніколі. Чыста тэарэтычна іх можна выкарыстаць для абароны. Як супрацьтанкавы роў, напрыклад», — адзначыў вайсковы эксперт Міхаіл Жырахаў, які аналізуе тэхнічныя сродкі, што выкарыстоўваюцца на вайне ва Украіне.

Будоўля фартыфікацый можа яшчэ быць не завершаная. Тую ж траншэю могуць накрыць дахам ці паставіць туды чыгуначны вагон, як на кобрынскім «вузле супраціву» — стварыць так званы «бункер».

Спадарожнікавы здымак, на якім бачныя акопы паабапал дарогі, што вядзе на беларуска-літоўскі памежны пераход «Прывалка» — «Райгорад». Справа ўнізе — паўночна-заходняя частка Гожскага палігона (аранжавы колер). Злева — тэрыторыя заказніку «Гарадзенская пушча» (шэры колер).

«Мы бачым, што за акопамі на заходнім баку дарогі ёсць лес. Гэта значыць, што пазіцыя зробленая згодна з вайсковымі правіламі абароны», — каментуе Конрад Музыка. «А вось за траншэяй на ўсходнім баку дарогі вельмі бедная лясная расліннасць. Гэта робіць пазіцыю складанай для абароны. Калі б у траншэі былі беларускія войскі і ім трэба было б адступіць, то ў іх было б вельмі мала ўмацаванняў, натуральнага асяроддзя для ўкрыцця».

Эксперт дадае: ключавы момант тут той, што гэтая абарончая структура створаная каля беларускага палігону. Пакуль падобных фартыфікацый нідзе на мяжы з Літвою не сустракалася. Таму, на думку Конрада Музыкі, сітуацыя патрабуе назірання. Калі колькасць фартыфікацый не будзе павялічвацца, то гэта будзе сведчыць «больш пра вучэбны характар такіх умацаванняў».

Конрад Музыка лічыць, што прычынаў пабудовы такіх фартыфікацый на мяжы з Літвою можа быць некалькі.

«Першая прычына ў тым, што беларускае вайсковае камандаванне заявіла, што будзе будаваць абарончыя збудаванні паблізу мяжы Польшчы і Літвы. То-бок гэта суадносіцца з іх планамі. Другая прычына — беларускія вайскоўцы вельмі ўважліва сочаць за тым, што адбываецца ва Украіне, як там вядзецца вайна. І мы бачым, што ва Украіне гэтая вайна будуецца вакол акопаў, абарончых пазіцый. Для вайскоўцаў вельмі важна ўмець захопліваць абарончыя пазіцыі, акопы, умацаваныя раёны. Таму пабудова гэтых акопаў — гэта адзін з крокаў, які беларускія вайскоўцы робяць, каб падрыхтаваць свае ўзброеныя сілы да будучай вайны, да будучых баявых дзеянняў», — лічыць Конрад Музыка.

Каментары8

  • Абвяржэнне хлусні
    17.01.2025
    А што такога, хлусня. Ніякай "падтрымкі ў 80%" рускага міру ў Беларусі няма. Няма ніякай z-сімволікі, няма каларадскіх стужак, нават армія адмовілася ўдзельнічаць у расейскай вайне і заходзіць на тэрыторыю Украіны. На дні Расеі і рускага языке ў цэнтры Мінску ніхто не прыходзіць, на што скардзяцца сяброўкі Бондаравай - розныя Мірсалімавы. Якія спрабуюць прасунуць "рускі мір", але не надта ў іх атрымліваецца.
    На паўмільённых пратэстах у Мінску супраць рэжыму Лукашэнкі былі бел-чырвона-белыя сцягі і трохі чырвона-зялёных (спачатку), якія потым таксама памянялі на бел-чырвона-белыя.
    Расейскіх сцягоў не было.
  • Спадар
    17.01.2025
    А што такога, Насамрэч зараз так і адбываецца....
  • Сымон
    17.01.2025
    Калі лукашысты спрабуюць запазычыць досвед украінскага супраціву расейскай агрэсіі - яны упарта "не заўважаюць" прынцыповага адрознення. Украінцы бароняць сваю свабоду і незалежнасць, усведамляючы, што Расея імкнецца знішчыць украінскую дзяржаўнасць і ідэнтычнасць. Беларусы ж выдатна разумеюць, што аніякай пагрозы з боку еўрапейскіх суседзяў альбо Ўкраіны беларускаму суверэнітэту не існуе - толькі з боку Расеі. Бараніць коштам свайго жыцця уладу ўзурпатара (якая насамрэч ёсць уладай Пуціна, адміністраваць якую ў Беларусі Крэмль прызначыў Лукашэнку) гатовыя толькі невялікая колькасць зусім адбітых на галаву і добра фінансуемых рэжымам манкуртаў, запэцканых у крыві вольных беларусаў.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў18

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў18

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць