Здарэнні55

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі

Сустрэча з былой жонкай можа каштаваць мужчыну 12 гадоў турмы.

Ілюстрацыйнае фота

У сакавіку 2024 года жыхар Смаргонскага раёна прыехаў у Мінск сустрэцца з былой жонкай. Грошай у 34-гадовага мужчыны не было, але ён прыдумаў, дзе іх здабыць.

Мужчына пранік на тэрыторыю мінскага завода, пералезшы цераз плот. Ён накіраваўся да ліцейнага цэха. Дзверы былі зачыненыя, але зламаць дужку навяснога замка аказалася проста — ён проста пацягнуў замок рукой, пішуць «Мінск-Навіны».

У цэху захоўваліся сілавыя кабелі з меднымі канектарамі. Каб аддзяліць іх, мужчына зайшоў у кабінет начальніка і ўзяў адтуль балгарку, якой адпілаваў перахаднікі. Здабычу мужчына склаў у заплечнік і пакінуў тэрыторыю завода. Пасля ён прадаў канектары знаёмаму за 800 рублёў.

Злодзея хутка затрымалі. Як высветлілі следчыя, мужчына пранік на завод у стане алкагольнага ап'янення. Агульная сума нанесенай прадпрыемству шкоды склала больш за 96,6 тысячы рублёў.

Мужчыну, які ўжо быў судзімы, абвінавачваюць у наўмысным пашкоджанні чужой маёмасці, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Яму пагражае ад 7 да 12 гадоў калоніі.

Каментары5

  • Барабаба
    17.01.2025
    Барадзед, чаму ж ты на беларускі буквар не сабраў?
  • Барадзед
    17.01.2025
    Барабаба, и на буквар, и на цт, и на экзамены собрал. Я хорошо собирал.
  • Пополамщик
    17.01.2025
    Во тарелочницы довели!

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць