Грамадства5656

Загадчык кафедры інавацыйнага менеджменту БДУ Байнёў: Мы не хочам жыць не ў СССР

У перадачы «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ учора абмяркоўвалі СССР і яго спадчыну. Сярод гасцей перадачы быў загадчык кафедры інавацыйнага менеджменту БДУ Валерый Байнёў.

На фразу кіраўніка фонду Мізэса, экс-кандыдата у прэзідэнты Яраслава Раманчука аб тым, калі вы клапоціцеся аб чалавеку і хочаце разняволіць прадпрымальніцтва, то ад савецкай эканомікі трэба пазбаўляцца, Байнёў узарваўся:

«Гэта стандартная ліберальная пласцінка. 25 гадоў мы слухаем гэтую старую ліберальную пласцінку, а вакол – крызісы, войны, дэвальвацыі, дэфолты, тэракты, грамадзянскія войны. Колькі можна падманваць моладзь?!

Савецкая эканоміка была ў параўнанні з заходняй на парадак больш эфектыўная. Паглядзіце, на Захадзе – друкарскі станок, калоніі. Амерыканцы адсядзеліся ў час Другой сусветнай вайны на выспе. Ніводнай бомбы на іх не ўпала.

У выніку мы стварылі другую эканоміку ў свеце па сутнасці. Пры блакадзе, пры цяжкасцях».

«І дзе ваша другая эканоміка ў свеце сёння?» – спрабаваў троліць Раманчук. Байнёў жа працягваў далей:

«Ёсць паказнік, якія дазваляе ацэньваць якасць жыцця ў любой краіне беспамылкова – гэта прырост насельніцтва. Вось у Савецкім Саюзе людзі хацелі жыць. У сярэднім прырост насельніцтва ў СССР складаў 2,7 млн чалавек у год. Калі чалавеку не падабаецца жыць у краіне, то ён галасуе супраць яе ні рублём, ні далярам, ні бюлетэнем. Ён галасуе самым цэнным, што ў яго ёсць – сваімі жыццямі. Калі СССР не стала, то мы сталі скарачацца ў колькасці, мы не хочам жыць не ў СССР».

Каментары56

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс16

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?7

«Гучная ноч у Кіеве, тата!» — дачка генерала Келага стала героем сацсетак6

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?2

«Героі» за дзяржаўны кошт. Колькі ў Беларусі заплацілі з бюджэту медыйным тэлевядоўцам2

«Иль русский от побед отвык?» У цэнтры Мінска сёння дэкламавалі «Паклёпнікам Расіі» Пушкіна40

Мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»1

«Белавія» паказала новы самалёт — падсанкцыйны Airbus1

Мінчанка кінула сталіцу, аднавіла хату 1905 года — і шчаслівая2

У Гомель прыедзе Грыгорый Лепс, квіткоў ужо амаль няма17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс16

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць