Культура1313

У Берліне выйшаў найбуйнейшы нямецкамоўны даведнік па Беларусі

У берлінскім выдавецтве Trescher трохтысячным накладам выйшаў найбуйнейшы даведнік па Беларусі на нямецкай мове. Аўтары выдання аб'ёмам 500 старонак — Андрэ Бём і Марына Рахлей. 

Філолаг і славіст Бём выкладаў нямецкую мову ў Мінску і Гродне па праграме нямецкай службы акадэмічных абменаў, валодае рускай і беларускай мовамі. Рахлей — былая журналістка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, якая працуе ў Берліне. 

У даведнік увайшлі нацыянальныя паркі, а таксама славутыя мясціны розных гарадоў усіх абласцей: Слуцка, Ракава, Барысава, Косава, Быхава, Веткі, Чачэрска, Лунна, Слоніма, Іўя, Гальшан, Оршы і інш. Па Мінску прапанавана некалькі турыстычных маршрутаў. 

«Большая частка даведачнага выдання прысвечаная гісторыі краіны, сучаснай сітуацыі ў палітыцы, эканоміцы, культуры, рэлігіі. Кароткі руска-беларуска-нямецкі слоўнік спатрэбіцца ўсім, хто не валодае гэтымі мовамі», — паведаміла Рахлей. 

Аўтары падкрэсліваюць, што гісторыя Беларусі непарыўна звязаная з гісторыяй развіцця еўрапейскага кантыненту і гісторыяй еўрапейскіх войнаў. Даведнік апісвае асаблівасці культурнага і дзяржаўнага станаўлення краіны. «Менавіта таму мы «ўпісалі» ў даведнік не самыя прываблівыя з пункту гледжання чыстага турызму мясціны. Наша канцэпцыя: «Краіна і яе культура — гэта больш, чым можна ўбачыць вачамі», — зазначыла сааўтар. 

Кніга, якая са снежня будзе рэалізоўвацца ў нямецкамоўных краінах і інтэрнэт-магазінах, прапаноўваецца «падарожнікам і тым, хто хоча пазнаёміцца з Беларуссю бліжэй». 

У Германіі кніга будзе каштаваць 21,59 еўра (412 тыс. рублёў), у Аўстрыі — на 1,01 еўра даражэй.

Каментары13

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →