Фатограф НН працягвае фіксаваць атмасферу вулічнага жыцця беларускіх гарадоў. У чарговай падборцы — веснавыя вуліцы старажытнага Віцебска. Гэта не турыстычны агляд, не гайд па кавярнях ці помніках архітэктуры. Гэтыя здымкі — працэс дакументавання вулічнай паўсядзённасці, таго незаўважнага жыцця і яго імгненняў, якія мінаюць і змяняюцца з часам.
Глядзі таксама: Дух гарадзенскіх вуліц
Ад аўтара: здымкі рабіліся цягам трох дзён на пачатку красавіка. Вось тут можна паглядзець на запіс трэкера з часткай маршрута і кіламетраж шпацыру. Таксама можна падпісацца на Instagram, дзе некаторыя здымкі з'яўляюцца на некалькі дзён хутчэй.
Каментары