Грамадства4949

Работніца АЭС: Стропы аказаліся карацейшыя на 30 сантыметраў чым тады, калі замяралі ў Расіі. ВІДЭАРЭПАРТАЖ з Астраўца

Журналісты «НН» адправіліся ў Астравецкі раён, каб даведацца, як мясцовыя жыхары ставяцца да будавання беларускай атамнай электрастанцыі.

Астравец — атамная сталіца Беларусі. З пачаткам будаўніцтва АЭС горад пачаў расці. Цяпер у Астраўцы пражывае каля 10 тысяч чалавек, а да 2020 года насельніцтва мае павялічыцца да 22 тысяч. Ужо будуюцца новыя дамы, шмат машын з літоўскімі, расійскімі і трошкі з украінскімі нумарамі. У горадзе пакуль адзін гатэль, адна піцэрыя і рэстаран. Але ўвогуле горад выглядае звонку дагледжана, акуратна, з еўрапейскімі ноткамі.

Меркаванні астраўчан падзяліліся: камусьці страшна ад новай станцыі, хтосьці нарэшце знайшоў сабе работу. Мы паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі і знайшлі жанчыну, якая працуе на АЭС і распавяла нам, што здарылася з рэактарам:

У ноч з 9 на 10 ліпеня на Астравецкай АЭС пры правядзенні падрыхтоўчых работ корпус рэактара абрынуўся з вышыні 2—4 метраў. Праз два тыдні Міністэрства энергетыкі заявіла аб няштатнай сітуацыі «на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных прац па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці».

1 жніўня прадстаўнік карпарацыі «Расатам» Аляксандр Лакшын прызнаў, што ў ноч з 9 на 10 ліпеня адна з субпадрадных арганізацый пры перамяшчэнні корпуса рэактара дапусціла адхіленні ад інструкцыі, праз якія адбыўся перакос грузу пры яго ўздыме.

Жанчына, якая працуе на станцыі, распавяла нам сваю версію таго, што адбылося:

«Рабочыя на АЭС кажуць, што днём былі перабоі са святлом. Ужо тады пачалі ўсталёўку рэактара [Тут і далей — корпуса рэактара. — Аўт.], але зваліўся ён уначы, прыкладна а палове на другую. Стропы, на якіх трымаўся рэактар, аказаліся карацейшыя на 30 сантыметраў чым тады, калі замяралі ў Расіі. З-за гэтага рэактар пачаў адхіляцца. Адзін бок адыходзіў на метр, а другі на пяць. Цэлую гадзіну ён трымаўся ў паветры. А пасля проста зваліўся. Я не была падчас таго, як ён рухнуў, але рабочыя, якія працавалі ў начную змену, сказалі, што грукат быў вялікі. Гэты ж рэактар важыць 330 тон! Хлопцы, якія ставілі рэактар, казалі, што ўсё ставілі па правілах.

Усё гэта дзіўна, бо рэактар так абследавалі, спецыялісты з «Расатама» вывучалі… Два ці тры месяцы перад устаноўкай інжынеры слухалі гэты корпус і казалі, што там нешта не праслухоўвалася. Нават без запраўкі ўранам ён выдае дзіўныя шумы. Калі рыхтавалі шахту, то не дапускалі пагрэшнасць нават да 6 міліметраў. А тут упаў, абсурд нейкі.

Калі я раніцай прыйшла на працу, дык ужо ўсё схавалі. Яны зноў нацягнулі яго на ранейшае месца, але бачна, што корпус цяпер крыва стаіць. На АЭС кажуць пра магчымую судовую справу.

Рускія там каралі цяпер. Для беларусаў гэта нізасць. Там ёсць два будынкі — адзін расійскага боку, другі — беларускага. Дык вось, беларускія зваршчыкі атрымліваюць 4 мільёны, а калі на рускіх працаваць, то заробак будзе 10—12 мільёнаў. Як толькі пачыналася будаўніцтва, заробкі ва ўсіх былі значна большыя. Ці яны грошы паразбіралі, ці крызіс вінаваты, ніхто не ведае. Але і за невялікія грошы беларусы гатовыя там працаваць. Пры гэтым нават на практыку прывозяць студэнтаў з «Расатама», а з беларусаў толькі аднаго ведаю.

У нас кітайцы займаюцца правядзеннем ліній электраперадач. Яшчэ АЭС не дабудавалі, а ўжо праводзяць электрычнасць. І вось яны возяць пясок, слупы. Ад АЭС плануецца правесці лініі да вёскі Солы, на Валожын, частку разгалінавання на Гродна. Рэактар валіцца, а яны ўжо кантракты падпісваюць».

Каментары49

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык2

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, які цуд у Беларусі робяць з гаўна10

«За 30 хвілін — 30 еўра»: айцішнік са стажам 25 гадоў навучыўся класці плітку, пакуль шукае працу5

Аднакурснік пра каханка Мельнікавай: Лабееў яшчэ ва ўніверсітэце часам выкарыстоўваў псеўданім «Гардзееў»3

У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі1

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць20

Мужчына ў Воранаўскім раёне памёр ад укусу пчол4

Адзінаццацікласнікі з Гродна вырашылі зрабіць апошні тыдзень у школе запамінальным — і сталі зоркамі тыктоку17

З Ізраіля выслалі двух расіян, якія выдавалі сябе за ўкраінскіх журналістаў. Яны спрабавалі ўзяць інтэрв’ю ў Андрэя Макарэвіча

Дзе глядзець фільмы і серыялы анлайн у беларускай агучцы?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык2

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць