Грамадства1616

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Ад медыка не хочуць адчапіцца ўжо пяты год.

Руслан Бадамшын

Вядомы неўролаг Руслан Бадамшын арыштаваны, ён знаходзіцца ў СІЗА №1 па абвінавачванні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса).

Да моманту зняволення Бадамшын знаходзіўся пад хатняй хіміяй. У маі 2024 года ён быў прысуджаны да трох гадоў абмежавання свабоды за ўдзел у пратэстах.

На працягу 2020-2021 неўролага кідалі на суткі мінімум пяць разоў, агулам ён правёў за кратамі па адміністратыўках некалькі месяцаў. Часам сілавікі Бадамшына забіралі проста з працы — з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, дзе ён быў доктарам функцыянальнай дыягностыкі.

Руслан Бадамшын

Руслан Бадамшын спецыялізаваўся на спадчынных і набытых нейрамышачных захворваннях, у тым ліку СМА. Доктар мае 16 гадоў стажу.

На сайце 103.by пацыенты ацанілі яго максімальна высока: 

  • Хачу выказаць удзячнасць Бадамшыну Р. Р. (неўролагу). Дасканала і ўважліва вывучыў гісторыю хваробы, дакладна правёў абследаванне і прызначыў неабходнае лячэнне. Прыязны і граматны спецыяліст, прафесіянал сваёй справы.
  • Пасля візіту да неўролага, доктара Бадамшына Руслана Рафаэлавіча, хочацца выказаць удзячнасць за добры, чулы і прафесійны прыём. Доктар быў вельмі ўважлівы і спагадлівы, адчувалася шчырае жаданне дапамагчы. Вялікі дзякуй!
  • Руслан Рафаэлавіч — вялікі прафесіянал! Знайшоў прычыну болю і дапамог палепшыць якасць жыцця. Дзякую яму!
  • Працэдуру праводзіў Бадамшын Р. Р. Было відаць, што доктар хоча дапамагчы і знайсці прычыну праблемы. Уражанні ад наведвання цэнтра — станоўчыя. Рэкамендую!

Апошні з водгукаў датуецца маем 2025 года.

Жонку неўролага, Таццяну Бадамшыну (яна таксама медык, эндакрынолаг), таксама судзілі па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах.

Каментары16

  • нет проблем
    03.08.2025
    Заменят пакистанцами, те лечат с помощью АИ и Гугла.
    В крайнем случае переоденут красауца и выдадут за врача.
  • Ну-ну
    03.08.2025
    Пасьпяхова «ідуць перамовы», пасьпяхова ідзе каторае ўжо запар «адрываньне ад Масквы», ну і «нацыянальныя інтарэсы супадаюць», ага. А важныя нэўралягічныя апэрацыі, напрыклад, пункцыі цяжарным жанчынам або блякады пэнсіянэрам будуць рабіць цудадзейныя ляпідарна геніяльныя факсаграмы.
  • Гражданин РБ
    03.08.2025
    Кто будет лечить людей в погонах и их родственников? Их хозяин в любом случае себе найдет доктора

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром46

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром46

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць