Як мінчукі ўдзельнічаюць у зборы подпісаў пад петыцыяй за бел-чырвона-белы сцяг ФОТА
19 верасня распачаўся збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
«Наша Ніва» наведала пікет, які штодня будзе знаходзіцца ў пераходзе станцыі Кастрычніцкай.

«Я планую збіраць подпісы кожны дзень апроч нядзелі, — распавядае Зміцер Дашкевіч. — У планах — сабраць не менш за тысячу подпісаў. Пасля работы я стаю на выхадзе з метро «Купалаўская» ў бок крамы «Цэнтральны», і штогадзіну падпісваецца каля дваццаці чалавек. Да кампаніі пачынаюць далучацца і іншыя актывісты. Мяркуецца, што праз месяц мы панясём подпісы да Міністэрства культуры», — кажа Дашкевіч.

Ахвотных паставіць подпіс даволі шмат, але некаторыя баяцца. Збольшага гэта студэнткі, але Зміцер тлумачыць ім, што гэта законна, і дзяўчаты пакідаюць свой подпіс. Іншая дзяўчына зазірнула ў бланк, пабачыла, што трэба пакідаць прозвішча, і сышла — праўда, пракрычала «Жыве Беларусь!»

Па гучнай сувязі папрасілі дзяжурнага міліцыянера падысці да касы, праз некаторы час з'явіліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і пачалі здымаць зборшчыкаў подпісаў на камеру.


Дашкевіч прапаноўвае ўсім ахвотным спампаваць падпісны бланк з асноўнымі фактамі пра каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга. Факты, піша ён, правераныя на адпаведнасць падзеям гісторыкам Уладзімірам Арловым.
Падпісны бланк вы можаце спампаваць па спасылцы padpisny-blank-za-biel-czyrvona-biely-sciah

Дашкевіч прапаноўвае выкарыстоўваць хэштэг #нашсцяг усім, хто далучаецца да кампаніі.
-
Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў
-
Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну
-
«У мяне свой прэзідэнт, мая жонка прэзідэнт». Раней невядомае пра Сяргея Ціханоўскага расказала ягоная адвакатка
Каментары