Грамадства118118

Дырэктарка ЦЭХа Юлія Дарашкевіч папрасіла ў Uber-ы зняць георгіеўскую стужку. І тут пачалося…

Незвычайны выпадак здарыўся з дырэктаркай творчай прасторы ЦЭХ Юліяй Дарашкевіч.

Юлія Дарашкевіч. Фота Вольга Шукайла

«Uber з георгіеўскай стужачкай. На маё ветлівую прапанову зняць, кіроўца паведаміў, што развялося тут бандэраўцаў і далей па тэксце. На маю просьбу развярнуцца і вярнуць мяне да пад’езда, высадзіў на прыпынку. Мой свет не будзе ранейшым. Грошы з карткі спісалі», — напісала Дарашкевіч.

Uber — гэта міжнародная кампанія з ЗША, якая стварыла мабільную аплікацыю для пошуку, выкліку і аплаты таксі або прыватных кіроўцаў. З дапамогай дадатку Uber замоўца рэзервуе машыну з кіроўцам і адсочвае яе перасоўванне да паказанага пункту, аплата робіцца з дапамогай банкаўскай карткі. У Мінску Uber працуе ад мінулага года.

Той самы кіроўца, скрын з facebook.com.

Пасля інцыдэнту Юлія Дарашкевіч напісала прэтэнзію на кіроўцу праз сайт Uber-а. Некаторыя каментатары ў фэйсбуку адзначылі, што таксама складалі скаргу на гэтага таксіста, бо ён расказваў маладым людзям, як шкада, што яны не жылі ў СССР.

«Служба падтрымкі звязалася дастаткова хутка, кіроўца заблакаваны, праводзяцца разбіральніцтвы, як мінімум тыдзень ён працаваць не будзе (а хутчэй за ўсё ўвогуле не будзе). Стужачка тут нават другаснае — мая прэтэнзія да хамскай манеры вядзення размовы і невыканання задач па маршруце», — адзначыла Дарашкевіч.

Варта адзначыць, што адразу ў фэйсбук дырэктаркі ЦЭХа прыйшло шмат людзей збоку, яны не з’яўляюцца «фрэндамі» Юліі, якія ў агрэсіўнай форме, а часам нават з мацюкамі пачалі пераконваць аўтарку, што яна не мае рацыі, а кіроўца зрабіў усё правільна. Некаторыя нават адкрыта перайшлі на абразы. Хаця большая частка паставілася з разуменнем і раілі Дарашкевіч, што рабіць у такой сітуацыі.

Юлія апісала інцыдэнт падрабязна: «Я села ў машыну, убачыла стужачку, спытала (ветліва!): «А навошта яна тут? Я думала, што Убер рэкамендуе ўстрымлівацца ад дэманстрацыі палітычных перакананняў». На гэта кіроўца адразу стаў адказваць агрэсіўным тонам нешта накшталт: «У нас столькі дзядоў палегла, а вы маеце сумленне задаваць такія пытанні. Мне што, зняць яе?» На што я адказала, так, зняць, калі можна. Далей на маю галаву пасыпалася лаянка накшталт «развялося тут бандэраўцаў ўсялякіх». Пасля чаго я сказала, што хачу змяніць машыну і папрасіла мяне вярнуць да пад'езда. Кіроўца адказаў мне адмовай і вымусіў выйсці проста ля бліжэйшага бардзюра (наколькі я разумею, у неналежным для прыпынку месцы)», — напісала Дарашкевіч.

У кампаніі Uber дырэктарцы ЦЭХа пацвердзілі, што таксістам сапраўды рэкамендуецца не выкарыстоўваць у салоне налепкі, стужкі і другія знакі, якія дэманструюць палітычныя погляды.

Георгіеўскую стужку ў якасці свайго знаку ўзялі людзі, што пачалі вайну на ўсходзе Украіны. Пасля гэтая стужка стала ўспрымацца як сімвал агрэсіі не толькі ва Украіне, але і іншых суседніх краінах. Афіцыйная Беларусь адмовілася ад выкарыстання георгіеўскай стужкі на карысць «яблыневага цвету». Сваю стужку таксама прыдумалі ў Казахстане.

Каментары118

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →