Свет

Facebook адкажа за цэнзуру перад польскім судом

Варшаўскі суд будзе разглядаць пазоў арганізацыі па барацьбе з паклёпам на Польшчу і польскі народ супраць Facebook, паведамляе Радыё Польшча.

Акруговы суд у Варшаве пастанавіў, што пазоў супраць амерыканскай кампаніі Facebook па факце дыскрымінацыі па палітычных і рэлігійных перакананнях будзе разглядацца ў мясцовым судзе.

Пазоў аб магчымым здзяйсненні злачынства кампаніяй Facebook быў пададзены ў снежні 2016 года фондам «Рэдут у абарону добрага імя — Польская ліга процідзеяння дыфамацыі». Арганізацыя сцвярджае, што Facebook блакуе інфармацыю, ужываючы крытэрыі, якія ўключаюць нацыянальную прыналежнасць, палітычныя і рэлігійныя погляды, абмяжоўвае свабоду камунікацыі і годнасці. Разам з гэтым Facebook распаўсюджвае забароненую ў Польшчы таталітарную камуністычную сімволіку.

«Facebook са штаб-кватэрай у ЗША і Ірландыі будзе несці адказнасць за парушэнне заканадаўства і Канстытуцыі краіны, у якой яна працуе», — адзначыла прадстаўнік Польскай лігі процідзеяння дыфамацыі Уршуля Вуйцік.

Каментары

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі33

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскага прадпрымальніка судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020-м

Драма былога міністра «ЛНР», якога знайшлі нежывым — смерць калег, выкрытае жыццё на дзве сям’і, запой4

Мабільныя аператары змогуць выдаваць мікразаймы

«Камароў няма, таму што бацька іх не любіць». Полька з'ездзіла ў Беларусь і напісала пра гэта захоплены пост15

Офіс Ціханоўскай падрыхтаваў спіс краін, бяспечных для падарожжаў беларускіх актывістаў5

57-гадовага віцебскага байкера будуць судзіць па палітычнай крыміналцы за данаты1

«Гучыць як нейкая камедыя». Што беларусы Падляшша думаюць пра «карту беларуса»4

У Літве на палігоне знайшлі метэазонд з прычэпленай чорнай скрыняй

13 чалавек у Расіі атрымалі ад чатырох да 23 гадоў па справе аб дыверсіях2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі33

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Галоўнае
Усе навіны →