Кіно1919

Курэйчык здыме хорар «Вампіры» пра жахі на купальскую ноч

Прадзюсары Віктар Лабковіч, Андрэй Курэйчык і Сяргей Якубоўскі абвясцілі пра пачатак кастынгу ў новы праект — беларускі моладзевы хорар «Вампіры» [арыгінальная назва — «Упырі»]. Творчая група шукае маладых, цікавых галоўных герояў, якія змогуць ярка і нечакана згуляць у жанры хорару.

Рабочы варыянт постара.

Вытворчасцю зоймецца кінакампанія «Наша кіно», якая аб'яднала сілы трох незалежных айчынных прадзюсараў.

— Паасобку тут не выжыць, і мы вырашылі аб'яднаць свае напрацоўкі і тэхнічныя магчымасці, каб прапанаваць праекты, якія будуць цікавыя і мясцоваму пракату, і міжнароднаму. Так нарадзілася кампанія «Наша кіно», — распавёў Андрэй Курэйчык.

Сцэнарыст і прадзюсар Андрэй Курэйчык.

«Упырі» — рабочая назва для першага праекта каманды «Наша кіно». Рэжысёрам стане кліпмейкер і рэжысёр Макс Сіры (кліпы для гуртоў «J-Морс», «Без Білета»), аператарамі — Аляксандр Алейнікаў («Душы мёртвыя») і Арцём Якімаў («Вышэй за неба»).

Над сцэнаром працавалі Сяргей Якубоўскі, Андрэй Курэйчык і Максім Сіры.

Паводле сюжэта, міжнародная моладзевая кампанія трапляе ў лясную глыбінку на таемнае возера і сутыкаецца там з містычным жахам, які адзін раз на год спараджаецца ў Купальскую ноч.

— Ідэя ўзнікла ў мяне на аснове такой з'явы, як «беларускія Мальдывы» — я кажу пра салігорскія крэйдавыя кар'еры, — распавядае прадзюсар праекту Сяргей Якубоўскі. — Вакол іх ходзіць столькі небыліц і гісторый, што захацелася заснаваць на гэтым сюжэт.

Здымкі моладзевага хорару плануецца скончыць у чэрвені, а міжнародны і рэспубліканскі рэліз зрабіць восенню 2017 года.

Фільм знаходзяцца на стадыі пошуку фінансавання. Курэйчык адзначае, што бюджэт праекта павінен ўкласціся плюс-мінус у 50 тысяч еўра. Гэта можа быць інвеставанне, product placement, але ні ў якім разе не дзяржаўныя грошы.

— Я лічу, што Міністэрства культуры мае накіроўваць дзяржаўныя грошы на праекты, звязаныя з культурай. Мы ж збіраемся рабіць камерцыйнае кіно — яно мае само сябе акупляць без дапамогі дзяржавы. Іншая справа, што дзяржструктуры не павінны перашкаджаць.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава3

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»31

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава3

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць