Свет106106

Украінская алімпійская чэмпіёнка: «Віталь Шчэрба — монстр, ён згвалціў мяне, калі я была 15-гадовай дзяўчынкай»

Славутая ўкраінская гімнастка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Тацяна Гуцу на ўласнай старонцы ў Facebook абвінаваціла легендарнага беларускага гімнаста Віталя Шчэрбу ў згвалтаваньні, якое нібыта здарылася на спаборніцтвах ў Штутгарце ў 1991 годзе. Гуцу тады было 15 год, Шчэрбу — 19.

Віталь Шчэрба цяпер.

«Віталь Шчэрба — монстр, які трымаў мяне ў палоне ўласных страхаў столькі гадоў. Я ведаю, ты будзеш абараняцца, але мае падрабязнасьці шматкроць мацнейшыя за твае словы. Я цяпер мацней, чым калі-небудзь. Табе мяне больш не зьняважыць. Гэта мая гісторыя папялушкі», — піша гімнастка.

У сваім паведамленьні Гуцу, якая пераехала ў ЗША ў 1993 годзе і цяпер трэніруе дзяцей ва ўласнай акадэміі гімнастыкі ў Мічыгане, адзначае, што яе былыя партнэры па камандзе Тацяна Торапава і Рустам Шарыпаў не заступіліся за яе, калі адбылося здарэньне.

«Дзякуй табе, Тацяна Торапава, пра якую я думала, што ты мая сяброўка па жыцьці і ў зборнай СССР, за тое, што не заступілася за мяне, калі я больш за ўсё мела патрэбу ў табе. Ты была там. Ты ўсё чула. Але не абараніла мяне, — напісала Гуцу. — Рустам Шарыпаў, і табе дзякуй, што ты быў добрым сябрам для свайго сябра і не абараніў мяне, маленькую 15-гадовую дзяўчынку».

Тацяна Гуцу адзначыла, што будзе падтрымліваць усіх ахвяраў гвалту, хто, як і яна калісьці, баіцца гаварыць і мае патрэбу ў дапамозе.

Віталь Шчэрба нарадзіўся ў Менску ў 1972 годзе. На Алімпіядзе-1992 у Барсэлёне ён выйграў шэсць залатых мэдалёў, што зрабіла яго ці не найвялікшым гімнастам усіх часоў. Ад моманту заканчэньня спартовай кар'еры ў 1996-м Шчэрба жыве ў ЗША, часам наведваючыся на радзіму.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары106

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму7

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

«Луч» выпусціў новую калекцыю ў стылі слуцкіх паясоў1

«Ён на наступны тэрмін не будзе абірацца». Словы Лукашэнкі 26 студзеня аналізуе Мікола Бугай33

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга паўстанцы захапілі буйны горад1

Спачатку грып, потым дэпрэсія? Вучоныя бачаць узаемасувязь

Стала вядома, хто тая грамадзянка ЗША, якую нядаўна вызваліў Лукашэнка5

Арына Сабаленка трапіла ў скандал з-за дзіўнага стаўлення да выйгранага трафея ВІДЭА16

Аднагадовая дзяўчынка загінула ў пажары ў Лунінецкім раёне2

Аргазм-медытацыю яна зрабіла сваёй справай жыцця. Цяпер яе будуць судзіць13

Людзі з сіндромам дэфіцыту ўвагі ў сярэднім жывуць менш — даследаванне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму7

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць