Усяго патроху3838

Як эскортніца з Бабруйска несвядома выкрыла сумнеўны адпачынак расійскага топ-чыноўніка з алігархам ФОТЫ

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны выклаў новае расследаванне. Яно прысвечана сувязі алігарха Алега Дзерыпаскі і топ-чыноўніка Сяргея Прыходзькі, шэрага кардынала расійскай палітыкі. А несвядома выкрыла гэта ўсё нейкая «Насця Рыбка» — дзяўчына незразумелай прафесіі родам з Бабруйска.

Што здарылася?

Навальны знайшоў пацверджанні сумеснага адпачынку алігарха Алега Дзерыпаскі і віцэ-прэм'ера Сяргея Прыходзькі.

Дзерыпаска — у сіняй камізэльцы, Прыходзька — у зялёнай.

Дзерыпаска — мільярдэр, дырэктар кампаніі «Русал», якая займаецца алюмініем. Прыходзька — намеснік старшыні ўрада, кіраўнік Апарата ўрада. Раней ён быў памочнікам Барыса Ельцына і Уладзіміра Пуціна.

Навальны сцвярджае, што яны разам з дзяўчатамі з эскорт-агенцтва каталіся на яхце да берагоў Нарвегіі ў жніўні 2016 года.

А прычым тут дзяўчына? А менавіта праз яе інстаграм і кнігу актывісты Навальнага і выйшлі на гісторыю.

Хто такая Насця Рыбка?

Ураджэнка Бабруйска Анастасія Вашукевіч даўно ўжо робіць сабе кар’еру ў Маскве, не грэбуючы нічым. Спачатку яна звязалася з ці то порнарэжысёрам, ці то «сэкс-трэнерам» Алексам Лэслі, пасля чаго «пайшла па руках».

У рамках «сэкс-трэнінгу» Насця займалася сэксам на набярэжнай з першым сустрэчным (за што адседзела 7 сутак). Пасля пікетавала амерыканскую амбасаду, прапануючы «пераспаць з Харві Вайнштэйнам».

Наведвала яна і штаб Навальнага — у межах «сэкс-палявання», як казала сама яна, а прасцей фармулюючы — у межах дыскрэдытацыі.

Што ж да гісторыі з Дзерыпаскам і Прыходзькам, то ўсё банальна. Насця «спаліла» іх, хвалячыся сваім багатым жыццём у сацсетках.

Дзерыпаску і Рыбку заўважылі разам ужо даўно. Яна сама казала, што мільярдэр ладзіў кастынг дзяўчат «не толькі для ложка, для сустрэч, для тусовак». Нават калі яна сядзела на сутках, то ў інстаграме дзяўчыны з’явіўся пост з заклікам знайсці Алега Дзерыпаску — маўляў, ёй патрэбная дапамога.

Дзяўчына апублікавала ў інстаграме здымкі, дзе яна адпачывае на яхце Дзерыпаскі.

Акрамя таго, яна выкладала і кавалкі відэа, і аўдыёзапісы. Па іх Навальны вылічыў не толькі гасцей «круіза», але і яхту, і маршрут, па якім падарожнічалі алігарх і чыноўнік. Дабіраліся да яхты яны, найхутчэй, на прыватным самалёце Дзерыпаскі.

Ва ўсім цывілізаваным свеце падобнае лічыцца хабарам.

Пасля актывісты Навальнага пацікавіліся Прыходзькам больш пільна. Высветлілася, што чыноўнік, які ніколі не займаўся бізнэсам, мае дом за горадам плошчай 1500 квадратных метраў на ўчастку 3 гектары і дзве кватэры агульнай плошчай 350 квадратаў. На якія грошы ён гэта мог набыць — невядома.

Але ж мала таго. Як высветлілася, у сваёй кнізе «Дзённік па спакушэнні мільярдэра, або Клон для алігарха» Рыбка вывела і Дзерыпаску, і Прыходзьку.

Яна пазначыла іх псеўданімамі, аднак прывяла рэальныя біяграфічныя звесткі пра кожнага, зрабіўшы герояў пазнавальнымі. У выніку з кнігі можна даведацца падрабязнасці інтымных адносінаў з «Золатавым» (Дзерыпаскам) і некаторыя моманты пра сэкс з «Татам» (так названы герой Прыходзькі).

Пасля выхаду раследавання Навальнага Насця Рыбка падзякавала яму ў інстаграме: «Дзякуй, малы! Хоць мне і ўсё роўна на тыраж». А таксама запэўніла, што Пуцін нібыта ўжо чытаў яе «мемуары».

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс2

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс2

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць