Наведвальнікі сайта СБ ужо заўважылі першыя новаўвядзенні, звязаныя з прыходам спадара Жука: так, цяпер на сайце нельга пакідаць каментары.
На сайце СБ цяпер можна толькі паведаміць пра памылку ў артыкуле і паставіць матэрыялу адну ці пяць зорачак.
Раней жа тут можна было дыскутаваць нават з нагоды такіх пікантных падзей.
З чым звязаныя такое ноу-хау? У аддзелах навін, лістоў і прыёмнай інтэрнэт-партала нам адказалі коратка: «Нічога не можам сказаць наконт гэтага».
Атрымаць хоць нейкую інфармацыю ўдалося толькі ў аддзеле тэхпадтрымкі: «Закрыццё каментароў — гэта ініцыятыва новага кіраўніцтва. Ніхто ў рэдакцыі не ведае, часова гэта ці назаўсёды».
Адзначым, што на сайце БелТА ў часе кіравання Жука каментароў таксама не было.





