У Аўстралійскім фондзе каал заявілі, што ў Аўстраліі засталося не больш за 80 тысяч каал, назваўшы гэты від «функцыянальна» вымерлым. Гэта азначае, што папуляцыя скарацілася настолькі, што больш не ўплывае на навакольнае асяроддзе, паведамляе Metro.

Каалы выміраюць з-за наступстваў, выкліканых зменай клімату. Павышэнне тэмпературы выклікае гібель тысяч каал у выніку абязводжвання. Гэты від таксама моцна пацярпеў ад абязлесення.

Гэтых жывёл даволі складана выявіць, таму эксперты ўсё яшчэ не могуць назваць іх дакладную колькасць у розных аўстралійскіх штатах. Калі не прыняць захадаў па іх абароне, іх папуляцыя можа крытычна скараціцца і яны не змогуць нараджаць новае патомства. Для некаторых папуляцый каля гарадоў ужо характэрны імбрыдынг — скрыжаванне блізкароднасных асобін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0