Грамадства5050

У Мінску адмяняюцца масавыя мерапрыемствы, у рэстаранах забароненыя памінкі і вяселлі, дзецям можна не хадзіць у садкі і школы

У Мінску зацвердзілі план дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19. Адпаведнае рашэнне было прынятае 7 красавіка Мінгарвыканкамам, піша Tut.by.

Арганізацыі і прадпрыемствы

Прадпрыемствы і арганізацыі павінны не дапускаць да працы супрацоўнікаў з прыкметамі рэспіраторных інфекцый.

Нарады, семінары і пасяджэнні павінны праводзіцца з выкарыстаннем аўдыё- і відэаканферэнцый. Выезд супрацоўнікаў у камандзіроўкі не дапускаецца.

Масавыя мерапрыемствы

У бібліятэках спыняюць працу чытальныя залы. У музеях і выставачных комплексах забараняецца правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Таксама адмяняецца правядзенне выставак, прэзентацый, кірмашоў і іншых мерапрыемстваў.

Дзіцячыя сады, школы і ВНУ

Дзіцячыя сады працягнуць працаваць, але бацькі могуць прыняць рашэнне не вадзіць дзіця ў сад, пры гэтым за iм захоўваецца месца, а плату не бяруць. Пры гэтым у садках просяць прадугледзець меры, накіраваныя на «раз'яднанне дзяцей». Супрацоўнікі дзіцячага садка павінны абмежаваць сваё перамяшчэнне адной групай.

Бацькі школьнікаў таксама маюць права самі вырашаць, адпраўляць сваё дзіця ў школу ці не. У школе дзеці павінны знаходзіцца толькі ў сваім класе і не кантактаваць з іншымі.

Іншым установам адукацыі і ВНУ рэкамендавана перайсці на дыстанцыйнае навучанне ці заняткі па індывідуальным графіку. У выхадныя студэнты павінны знаходзіцца па месцы пражывання — дома ці ў інтэрнаце, і не пакідаць яго. У інтэрнаты забаронены ўваход для старонніх. Спартаб'екты навучальных устаноў нельга наведваць староннім.

Дамы-інтэрнаты і гасцініцы

У дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў уводзіцца забарона на наведванні. Персанал і жыхары павінны выкарыстоўваць маскі.

У гасцініцах адміністрацыя павінна забяспечыць засяленне з максімальным аддаленнем — на розных паверхах, у розных канцах калідора. У пастаяльцаў павінны штодня цікавіцца станам здароўя і вымяраць тэмпературу.

Грамадскае харчаванне

У аб'ектах грамадскага харчавання сталы павінны стаяць на адлегласці адзін ад аднаго не менш за 1,5 метра. Таксама патрабуецца забяспечыць перапынак не менш за 60 хвілін для правядзення дэзынфекцыі памяшканняў і абсталявання.

Заказныя мерапрыемствы (карпаратывы, памінкі, вяселлі і інш.) павінны быць адмененыя.

Дэзынфекцыя

У пад'ездах жылых дамоў трэба праводзіць уборку з выкарыстаннем мыйных і сродкаў дэзынфекцыі: павінны апрацоўвацца дзвярныя ручкі, поручні, выключальнікі, панэль кіравання ліфтам.

Грамадскі транспарт таксама павінен праходзіць абавязковую дэзынфекцыю.

Каментары50

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»7

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»7

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →