Штаб Бабарыкі: Упэўненыя, што з пададзенымі подпісамі ўсё ў парадку
Юрыст ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Максім Знак пракаментаваў выпадкі адбракоўкі выбарчымі камісіямі пададзеных подпісаў у падтрымку палітыка.
«Дзесьці подпісы прынялі, дзесьці працэнт браку 0,5%, дзесьці працэнт браку 15% і подпісы не прымаюць», — заявіў юрыст. Ён адзначыў, што ніхто яшчэ не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, аднак ужо назіраецца «пэўная інтрыга».
Знак заявіў, што ў штабе вельмі здзівіліся таму, што адбываецца, і будуць падаваць адпаведныя скаргі, паколькі «ёсць цвёрдая ўпэўненасць у тым, што з усімі здадзенымі подпісамі ўсё ў парадку».
Каментары