Меркаванні1212

Фенаменальна неагрэсіўная кампанія Ціханоўскай: ніводнага інцыдэнту

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Брэсце 2 жніўня. Фота Надзеі Бужан

Сёння сканчаецца перыяд агітацыйнай кампаніі на выбарах. 9 жніўня — асноўны дзень галасавання. 

Падсумоўваючы гэты перыяд, хочацца адзначыць вельмі пазітыўны для перспектыў Беларусі факт.

Кампанія папулярнага кандыдата Святланы Ціханоўскай прайшла не проста мірна, а ўвогуле без адзінага інцыдэнту.

Ціханоўская збірала гіганцкія па беларускіх мерках мітынгі, на гэтыя зборы часам прыходзілі апаненты, а часам — адкрытыя правакатары, як на 10-тысячным сходзе ў Гомелі. Аднак ніякі акт насілля не азмрочыў гэтай феерычнай кампаніі.

Нават калі ўлады ў парушэнне ўласнага ж заканадаўства забаранілі такія чаканыя мітынгі-канцэрты ў Мінску, Слуцку і Салігорску да іншых гарадах, нават калі адбыліся затрыманні давераных асоб Ціханоўскай — а ўсяго ў Беларусі за час «выбарчай кампаніі» затрымана пад 1400 чалавек, сумны рэкорд дзікага парушэння канстытуцыйных нормаў, — праціўнікі Аляксандра Лукашэнкі не адказалі насіллем на насілле.

Абсалютна негвалтоўны, неагрэсіўны характар беларускай апазіцыі дае добрыя надзеі на будучыню Беларусі. Як паказвае гісторыя іншых краін, там, дзе змаганне за грамадзянскія правы і свабоды адбывалася негвалтоўна, развіццё краіны пасля надыходу перамен адбывалася нашмат больш паспяхова, чым там, дзе яно суправаджалася насіллем.

Каментары12

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →