Выбары-20203434

«Сказаў, што ў дзеяннях АМАПа не было жорсткасці — і атрымаў у вока»: сталініст сцвярджае, што яго пабілі за падтрымку Лукашэнкі

Мікалай Валовіч — ідэйны сталініст, з’яўляецца другім сакратаром КПБ Савецкага раёна Мінска. 

На гэтых выбарах ён, як і ўся партыя камуністаў, падтрымліваў Аляксандра Лукашэнку. Не змяніў Валовіч свайго стаўлення і пасля выбараў. У выніку з ім адбыўся не самы прыемны інцыдэнт.

У размове з журналістам «НН» Мікалай Валовіч расказаў, што ў ноч на 23 жніўня позна вяртаўся дадому. «Гэта было прыкладна а 0:00-0:10, выйшаў з таксі не зусім каля дома, а хацеў яшчэ трошку прагуляцца, бо было добрае надвор’е. Усё гэта адбывалася ў дварах на вуліцы Прытыцкага».

Камуніст кажа, што на дзіцячай пляцоўцы ў той час знаходзілася група з чатырох маладзёнаў, яны паклікалі Валовіча да сябе. «Сталі пытацца, што я думаю пра дзеянні АМАПа, за каго галасаваў на выбарах. Я шчыра адказаў, што галасаваў за Лукашэнку, а ў дзеяннях АМАПа не бачу празмернай жорсткасці. У гэты момант на мяне сталі крычаць «фашыст» і «садыст». Адзін з прысутных паваліў мяне і прыціснуў каленам горла, потым нанёс удар у твар», — расказвае Валовіч.

Мікалай Валовіч. Фота з фэйсбука.

Па ягоных словах, гвалт супраць яго прымяняў толькі адзін хлопец з кампаніі. Валовіч напісаў заяву ў міліцыю, удзельнікаў інцыдэнту пакуль не знайшлі.

«Наўрад ці нехта мяне мэтанакіравана чакаў, хутчэй, гэта адбылося выпадкова. Так атрымалася, што на той момант нікога побач не было. Калі я ўжо адтуль сышоў, то набраў 102. Міліцыя прыехала хутка, але нападнікаў ужо не было на месцы.

Мне здаецца, што прапаганда, якая ліецца з тэлеграм-канала Нехта і тэлеканала «Белсат», моцна адбілася на псіхіцы гэтых людзей», — разважае ён.

У выніку ў Валовіча кровападцёк вока, фінгал, ранкі, а таксама пагоршыўся зрок. «Было цёмна, добра я гэтых людзей не запомніў. Магу сказаць, што на іх было цёмнае адзенне і ростам яны былі вышэй за мяне, дзесьці 180 см, моцныя такія хлопцы», — кажа мужчына.

Каментары34

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →