Вайна22

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне

Амерыканскія спецслужбы папярэдзілі Кіеў пра магчымасць новага ўдару.

Спецслужбы ЗША лічаць, што Расія можа ўдарыць па Украіне новай балістычнай ракетай сярэдняй далёкасці «Арэшнік» у найбліжэйшыя дні.

Пры гэтым амерыканскія чыноўнікі мяркуюць, што гэта будзе хутчэй элемент запалохвання, чым фактар, які зменіць ход вайны, піша AP.

Паводле звестак спецслужбаў ЗША, у Расіі ёсць толькі некалькі такіх ракет, і яны нясуць меншую боегалоўку, чым іншая зброя, якой Крэмль атакуе Украіну.

Расія ўпершыню выкарыстала новую ракету 21 лістапада, ударыўшы па Дняпры. У той жа дзень Пуцін абвясціў, што гэта новая расійская распрацоўка. Паводле ягоных слоў, збіць «Арэшнік» немагчыма. Ракеты збіраюцца размясціць і ў Беларусі ў другой палове 2025 года на просьбу Лукашэнкі.

Пры гэтым шэраг экспертаў лічаць «Арэшнік» псіхалагічнай аперацыяй і сумняваюцца ў тым, што гэта прынцыпова новая ракета, якую нельга збіць.

Каментары2

  • Эх
    11.12.2024
    Папярэдзілі яны... "Гуманіст" Пуцін, дарэчы, таксама абяцаў папярэдзіць аб удары. Якім бы дарагім і ўнікальным не быў комплекс THAAD, амерыканцы маглі б адну батарэю Ўкраіне паставіць - для выпрабавання ў рэальных баявых умовах. І галоўнае - уцерці нос крамлёўскаму кім-чэн-ыну, "сбить невозможно", "аналогов нет". Эфект ад збітага "арэшніка" шматкроць пераважыў бы кошт дарагога амерыканскага комплексу.
  • Андрусь
    11.12.2024
    З моманту ўдару гэтым "Арэшнікам" па Дняпры няма аніводнага сведчання нейкіх катастрафічных наступстваў уздзеяння такой ракеты. Відавочна, псіхалагічны складнік тут расійцы спрабуюць зрабіць асноўным у гэтай гісторыі. Прыкладна таго ж вартыя і ўсе іхнія запалохванні ў "эскалацыі", якіх так баяцца розныя там Шольцы з Байдэнамі.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць