Музыка77

«У артыстаў няма сумлення». Гурт VAL не паедзе на «Еўрабачанне» ў наступным годзе

Белтэлерадыёкампанія заявіла, што гурт VAL, які выйграў сёлетні нацыянальны адбор на «Еўрабачанне», не паедзе на конкурс у наступным годзе.

Фота з архіву VAL.

«Адбудзецца гэта не таму, што на БТ штосьці «зламалася» ці лютуе цэнзура, а таму, што ў артыстаў гурта адсутнічае сумленне», — абвясцілі ў кампаніі.

Нагодай стала інтэрв’ю Валерыі Грыбусавай і Улада Пашкевіча парталу «Цікавыя людзі».

У ім артысты расказалі, што ўдзельнікі «Еўрабачання» маюць пэўныя дамоўленасці з Белтэлерадыёкампаніяй — абавязуюцца выступаць на дзяржканцэртах і не даваць інтэрв’ю без дазволу вышэй. Само БТ гэта абвяргае.

Пра тое, што паездка на «Еўрабачанне» адмяняецца, гурт даведаўся толькі з тэлеграм-канала БТ. Ні званка па тэлефоне, ні ліста ім не было.

«Мы задавалі пытанне пра наш удзел у конкурсе ў наступным годзе рэгулярна, кожныя пару тыдняў. Але ў жніўні пасля ўсіх падзей і таго, што адбывалася з Белтэлерадыёкампаніяй, мы ўжо былі перакананыя, што пры дзейнай уладзе не будзем прадстаўляць нашу краіну», — расказалі «Нашай Ніве» артысты.

Яны лічаць, што інтэрв’ю стала проста фармальнай нагодай адмовіць.

«Думаем, што адмова звязана з нашай грамадзянскай пазіцыяй. Нават калі б мы не давалі інтэрв’ю, рана ці позна пытанне вырашалася б так, як цяпер.

Мы не можам уявіць, каб БТ адправіла артыстаў, у якіх у фэйсбуку аватаркі з бчб-сцягамі і якія ходзяць на мітынгі супраць сыходзячай улады. Гэта было толькі пытанне часу», — мяркуе гурт.

Улад і Валерыя разумеюць, што цяпер у іх могуць быць праблемы з канцэртамі, але не баяцца такога развіцця падзей.

«Для нас асабістыя прэферэнцыі ад любой дзяржаўнай кампаніі менш важныя, чым здароўе і жыццё мірных людзей Беларусі, нашага народа.

І назіраючы за такімі артыстамі, як Зміцер Вайцюшкевіч, Nizkiz, Лявон Вольскі, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ўжо шмат гадоў, бачым, што працаваць магчыма».

Напярэдадні выбараў VAL выпусціў кампазіцыю «Навечна». Яна ўвайшла ў топ песень беларускага пратэсту.

Каментары7

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →