Грамадства

Таленавіты разьбяр з Віцебска, асуджаны на 2 гады за замах дручком на міліцыянта, праз маму дзякуе за падтрымку і лісты са ўсяго свету

9 студзеня маці віцебскага мастака Уладзіслава Макавецкага, асуджанага на два гады зняволення за замахванне дручком на міліцыянта, дамаглася кароткатэрміновага спаткання з сынам у СІЗА №2 Віцебску. Наталля Макавецкая расказала, што яе сын не падае духам і перадае вялікія падзякі тым, хто яго падтрымлівае.

«Ён трымаецца, ён баец, ён мае ўнутраны стрыжань», — сказала пасля спаткання з сынам маці Уладзіслава Наталля Макавецкая.

Па словах спадарыні Наталлі, Уладзіслава прывялі ў пакой для спатканняў у кайданках, а потым прыкулі да кратаў каля акенца, хаця іншыя зняволеныя прыходзілі на спатканне без наручнікаў. Чаму Уладзіслава дагэтуль трымаюць у кайданках, дакладна не ведае. Сам Уладзіслаў патлумачыў, што яго яшчэ раней паставілі на спецулік.

Уладзіслаў — таленавіты разьбяр. З яшчэ двума майстрамі з Беразіно ён аздобіў 23-метровую лыжку з дубу. 

Наталля Макавецкая расказала, што сын выглядае нармальна.

«Але, відаць, паветра ў камеры не стае, бачна, што кругі пад вачыма. Казаў, што ведае пра снег на волі, бо пабачыў праз акно маленькі кавалачак неба, з якога снежыла. Прызнаўся, што са здароўем усё нармальна, але ўжо колькі дзён баліць зуб», — расказала жанчына.

Уладзіслаў Макавецкі перадае праз маці велізарныя падзякі за лісты, якія атрымлівае з волі. Кажа пра фантастычную падтрымку.

«Гэта так крута! Я калі пра гэта думаю — проста хочацца жыць!» — перадае словы сына Наталля Макавецкая. Лісты атрымлівае не толькі з Беларусі, але і з Францыі, з Канады, ЗША і г.д. Просіць не крыўдзіцца тым, каму не паспеў адказаць. Шмат хто просіць у лістах даслаць малюнак, таму зняволены мастак шмат малюе.

Паводле маці, сустрэча з сынам у СІЗА-2 цягнулася каля двух гадзін.

«Я размову пераводзіла больш на бытавыя тэмы, бо там усё праслухоўваецца, але ён пастаянна вяртаў мяне да палітыкі. «За мяне не перажывай. Я вытрымаю! Я спраўлюся! І ў Беларусі ўсё будзе добра!» — перадае словы сына Наталля Макавецкая.

Уладзіслаў са сваім настаўнікам — вядомым разьбяром Яўгенам Осіпавым. 

Яна паведаміла таксама, што 28 снежня яе сын падаў праз адвакатку апеляцыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд на пастанову суддзі Сняжаны Кіндзеевай, якая 16 снежня прызнала яго вінаватым у гвалце да супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 КК) і прысудзіла яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Наталля Макавецкая вельмі спадзяецца, што яе сын будзе прызнаны праваабаронцамі палітычным вязнем. Уладзіслаў знаходзіцца за кратамі ад 18 верасня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»28

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў6

Загінуў на вайне зяць Іосіфа Прыгожына5

На якія стыпендыі можна разлічваць пры вучобе на «Гісторыі» ў ЕГУ1

Галоўчанка: Прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання няма

МЗС расказала, што цяпер з беларусамі, вызваленымі з працоўнага рабства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць