Улада

Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова

47-гадовы Уладзімір Пярцоў стаў новым кіраўніком Міністэрства інфармацыі. Ён змяніў на пасадзе Ігара Луцкага, які пайшоў на павышэнне ў намеснікі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Хто такі Уладзімір Пярцоў?

Уладзімір Пярцоў. Фота sb.by

Вёў дыскатэкі ў Віцебску

Уладзімір нарадзіўся ў 1974 годзе ў Віцебску, гадаваўся на вуліцы Чкалава. У родным горадзе скончыў мастацка-графічны факультэт мясцовага ўніверсітэта.

Яшчэ ў час вучобы працаваў у Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, дзе быў вядучым дыскатэк. Гэта была сярэдзіна 90-х. На той момант на Беларусь вяшчала расійская радыёстанцыя «Юность», але з дапамогай беларускага рэтранслятара.

Цягам часу «Юность» загінула, а вось хваля для вяшчання засталася вольнай. Менавіта Пярцову тады ўдалося дамовіцца з віцебскай тэлестудыяй аб стварэнні новай праграмы на гэтай хвалі. У выніку так і нарадзілася радыёстанцыя «Віцебск». Пярцоў паклікаў да сябе ў каманду калег з Палаца культуры, а таксама сяброў. Фактычна станцыя стваралася з нуля, працуе па сёння.

Адначасова супрацоўнічаў і з віцебскім тэлебачаннем, дзе ствараў некаторыя перадачы.

Няўдалы досвед у «Добрай раніцы, Беларусь»

У пачатку 2000-х, пасля кароткай спробы працы ў Расіі, Пярцоў спрабуе прабіцца ў эфір БТ. Спачатку апынаецца ў праграме «Будні», пасля на непрацяглы час яму атрымліваецца стаць вядучым папулярнай на той час перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!». Пярцоў працаваў у пары разам з Таццянай Сулімавай. Тым не менш у хуткім часе кіраўніцтва канала вырашае, што дуэт Пярцова і Сулімавай «недастаткова дынамічны для ранішняга эфіру». «У вобразе вядучых прысутнічала нешта, што закалыхвае публіку», — казаў тагачасны кіраўнік БТ Ягор Рыбакоў. Таму гэты тандэм давялося прыбраць з эфіру.

У 2002 годзе Пярцоў становіцца кіраўніком Гродзенскай абласной тэлерадыёкампаніі. Сам ён хваліўся, што не пацягнуў за сабой у Гродна землякоў і сяброў, а працаваў з тымі кадрамі, якія там былі. «Хай крытыкуюць, абы прозвішча не блыталі», — такі дэвіз сваёй працы Пярцоў агучваў у інтэрв’ю. Сам ён казаў са скрухай, што гледачам прышчапілі «Шварцэнегера і іншых монстраў», а лепш глядзець мушкецёраў з Баярскім і савецкага Віні-Пуха.

Зяць Радзькова

Уладзімір і Юлія Пярцовы. Фота з сацыяльных сетак

Ад 2008 да 2010 Уладзімір Пярцоў узначальваў дырэкцыю тэлеканала «РТР-Беларусь» пры СТБ. Пасада гучыць вельмі прадстаўніча, але насамрэч гэта быў дастаткова маленькі калектыў, які найперш сачыў за тым, каб у эфір не выйшла нічога ідэалагічна няправільнага, пры патрэбе ўключаліся нажніцы.

Менавіта ў гэты час Пярцоў сустракае вядучыю СТБ Юлію Радзькову, дачку Аляксандра Радзькова. На той час Радзькоў быў міністрам адукацыі, а ў хуткім часе пойдзе на павышэнне ў Адміністрацыю прэзідэнта, а пасля ўзначаліць «Белую Русь».

«З часам Юлія заўважыла, што калега спецыяльна вартуе яе пасля кожнага выпуску навін», — пісала газета «Советская Белоруссия» пра пару. Праз некалькі гадоў яны пабраліся шлюбам.

Амаль адразу пасля гэтага Пярцоў стаў дырэктарам прадстаўніцтва тэлеканала «Мір» у Беларусі. На гэтай пасадзе ён змяніў Людмілу Сідаровіч, якая ўзначальвала прадстаўніцтва амаль з моманту стварэння, з 1996 года.

У пары ёсць дачка Лізавета, яна школьніца. Юлія Пярцова цяпер працуе вядучай навін на «Беларусь-1». Сястра Юліі Наталля Ігнаценка жыве ў Маскве, пазіцыянуе сябе як пісьменніцу.

Што такое «Мір»?

Скажам шчыра — гэта далёка не той тэлеканал, які найперш уключаюць гледачы. Паводле рэйтынгаў папулярнасці ён займае восьмае месца ў Беларусі. З вядомых перадач хіба што можна згадаць «Слабае звяно», але гэта прадукт расійскіх тэлевізійшчыкаў.

У беларускім прадстаўніцтве працуе не так і мала людзей — каля 100 чалавек. Сярод тых праектаў, якімі тэлеканал ганарыцца, — «Беларусь сёння», якую яны робяць сумесна з журналістамі «Советской Белоруссии», «Мільён пытанняў аб прыродзе», якая з’яўляецца ў эфіры ўжо больш за 10 гадоў, а таксама «Яшчэ танней», пра тое, як ашчадна паступаць з грашыма. Былі цыклы перадач, якія прысвечаныя гісторыі Другой сусветнай вайны.

Існуе таксама радыёстанцыя «Мір». Тым не менш, супернічаць на роўных з канкурэнтамі «Мір» быў не здольным.

Галоўная мэта тэлеканала — інфармаванне пра падзеі ў краінах СНД. Уваходзіць у абавязковы пакет тэлепраграм, што транслююцца ў Беларусі.

Погляды і выказванні

Кіраўнік БТ Іван Эйсмант і Уладзімір Пярцоў. Фота tvr.by

У 2011 годзе з рук Аляксандра Лукашэнкі Пярцоў атрымаў ордэн імя Францішка Скарыны. Калі часы былі трошку іншымі, то Пярцоў замаўляў для «Міра» рэкламу на сайце Tut.by.

Аднак апошнім часам рыторыка значна змянілася. Яшчэ да пачатку мінулагодняй прэзідэнцкай кампаніі Пярцоў казаў, што «недзяржаўныя СМІ сеюць паніку, разбіваюць псіхіку людзей, спрабуюць яхіднічаць». Гаворка ішла пра сітуацыю з каранавірусам.

Увосень 2020 года Пярцоў заявіў, што сённяшні Tut.by мае вельмі мала супольнага з журналістыкай. Ён выказваў спадзяванне, што ўсе недзяржаўныя СМІ вернуцца ў «нармальную каляіну».

Ён лічыць, што Беларусь трапіць у сусветныя падручнікі як краіна, якая «двойчы пазбегла каляровай рэвалюцыі». А пратэст у Беларусі быў зусім не ініцыятывай грамадзян, а арганізаваны заходнімі спецслужбамі.

Каментары

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →