Ежа

У які час сутак лепей піць каву

Фанаты кавы добра ведаюць, як яна спрыяе працы — напой паляпшае здольнасць канцэнтравацца і хуткасць рэакцыі. Але ў кавы ёсць і мінусы. Калі спажываць зашмат гэтага напою, ён можа выклікаць пабочныя эфекты, сярод якіх трывожнасць, млоснасць і бяссонніца.

Фота pixabay.com.

Звычайна эфект узбуджанасці, які дае кава, захоўваецца на працягу шасці гадзін. Таму важна піць яе ў правільны час, каб увечары не мець праблем з самаадчуваннем, тлумачыць Huffpost.

Па-першае, шмат у гэтым плане залежыць ад вашага ўзросту. Напрыклад, ранішні кубак кавы можа дапамагчы маладым людзям быць больш прадуктыўнымі. Тым часам паўдзённая кава, як паказваюць даследаванні, спрыяе лепшай памяці ў людзей больш сталага ўзросту.

Але, па-другое, трэба ўлічваць індывідуальныя асаблівасці арганізма і ладу жыцця. Кафеін, які ўваходзіць у склад кавы, пачынае дзейнічаць хутка пасля спажывання. Таму перад тым, як цягнуцца па кубак кавы, лепей разлічыць, у які час сутак вам неабходна быць найбольш сканцэнтраваным на працы — кава забяспечыць вам такі эфект на тэрмін ад адной да шасці гадзін.

Пры гэтым кожная клетка арганізма мае свой біялагічны гадзіннік. Калі чалавек спажывае каву, каб змагацца са сном, ён сапраўды можа быць на нагах, але пры гэтым адчуваць сябе вялым.

Кожны чалавек па-свойму рэагуе на кафеін, таму лепей паспрабаваць піць каву ў розны час дня і такім чынам высветліць, што для вас больш падыходзіць. Калі арганізм востра рэагуе на кафеін і чалавек адчувае тахікардыю, бяссонніцу або павышаную трывожнасць, магчыма, лепей адмовіцца ад пасляабедзеннай кавы.

Каментары

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →