11 чалавек асудзілі па справе ўдзельнікаў чата «радыкальнага напрамку»
У паказаннях фігуравалі некалькі чатаў — у прыватнасці, «АГСБ», «Падработка Мінск», «100», «101».
Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».
Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання «чыстасардэчных прызнанняў».
Суддзя Дзмітрый Астапенка вынес наступныя прысуды:
— Арцёму Касакоўскаму, Дзмітрыю Ластоўскаму, Дзмітрыю Жэбуртовічу — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
— Паўлу Нядбайлу, Расціславу Стэфановічу, Яўгену Прапольскаму, Аляксандру Рэзніку, Сяргею Плонісу, Арцёму Міцуку, Аляксандру Юрчыку
— 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
— Юрыю Бялько — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каментары