Гісторыя

Лукашэнка падзякаваў Сталіну. А што той насамрэч зрабіў з беларусамі?

Падчас «Вялікай размовы» з прэсай Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларусы мусяць быць удзячнымі Іосіфу Сталіну. Як ён аргументаваў сваю пазіцыю і за што нашыя суайчыннікі насамрэч мусяць «дзякаваць» кіраўніку СССР?

На думку Лукашэнкі, беларусы павінны быць удзячныя Сталіну за далучэнне Заходняй Беларусі да СССР у 1939 годзе. Сам Лукашэнка падзякаваў яму за тое, што «адваяваў тую тэрыторыю».

«Трэба дзесьці яму помнік за гэта паставіць. Вельмі выразна вырашыў гэтую праблему яшчэ да вайны», — адзначыў Лукашэнка.

За што беларусы насамрэч мусяць «дзякаваць» кіраўніку СССР?

У яго страшнай біяграфіі ёсць дзве нібыта пазітыўныя старонкі, звязаныя з Беларуссю.

У канцы 1918-га беларускія бальшавікі не згаджаліся з абвяшчэннем БССР, але Сталін аддаў загад падпарадкавацца. Аднак вялікай заслугі тут мала.

Будучы кіраўнік Саюза з'яўляўся наркамам (міністрам) па справах нацыянальнасцяў і проста трансляваў рашэнне бальшавікоў. Фактычна БССР стала адказам на абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі. Ды і праіснавала яна тады нядоўга, літаральна некалькі месяцаў.

Што тычыцца аб'яднання Беларусі ў 1939 годзе, дык гэта была частка вялікай геапалітычнай гульні. Так, пасля падпісання пакта Молатава-Рыбентропа рэспубліка змагла стаць адзінай. Але адразу пасля ўз'яднання ў Заходняй Беларусі пачаліся рэпрэсіі і дэпартацыі.

Дык за што трэба «дзякаваць» Сталіну?

За ўсталяванне таталітарнага рэжыму. Камуністычная партыя на чале з ім цалкам манапалізавала ўладу і кантралявала ўсе сферы жыцця грамадства. Гэтая ўлада трымалася на гвалце і запалохванні, насельніцва было адхілена ад вырашэння і абмеркавання пытанняў і праблем. Дэмакратычныя свабоды, падзел улады былі ліквідаваныя.

За масавыя рэпрэсіі. Іх ахвярамі сталі праціўнікі Сталіна, людзі, якія спачувалі ім, і нават яго прыхільнікі. Дакладную лічбу рэпрэсаваных дагэтуль высветліць немагчыма, бо архівы КДБ усё яшчэ закрытыя для даследчыкаў. Афіцыйныя дадзеныя называў у 2017-м намеснік старшыні КДБ Ігар Сергіенка, які цяпер узначальвае Адміністрацыю прэзідэнта. Паводле яго слоў,

з 1920-х да 1950-х у Беларусі рэпрэсавалі 235,5 тысячы чалавек. З іх 176 тысяч былі рэабілітаваныя. Незалежныя гісторыкі называюць вышэйшыя лічбы. Але нават калі ўзяць гэтыя, то яны велізарныя.

За знішчэнне беларускай мовы і літаратуры. Беларуская мова паслядоўна і мэтанакіравана знікала з паўсядзённага ўжытку. Праводзілася палітыка русіфікацыі. Знішчаліся і найлепшыя беларускія пісьменнікі (ад Максіма Гарэцкага да Андрэя Мрыя). На свабодзе засталіся лічаныя адзінкі — Янка Купала, Якуб Колас, але нават над імі вісела пагроза арышту.

За знішчэнне сялянства і развал сельскай гаспадаркі. На рубяжы двадцатых—трыццатых гадоў з Беларусі былі выселеныя больш за 70 тысяч чалавек, якіх назвалі кулакамі. Гэта была сялянская эліта нацыі. З таго часу сельская гаспадарка так да канца і не аднавілася.

Наогул за знішчэнне эліты. 29 кастрычніка 1937 года ў страшную «ноч расстраляных паэтаў» НКУС знішчыла больш за сто прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты — літаратараў, дзяржаўных дзеячаў, вучоных.

У розныя гады былі расстраляныя амаль усе даваенныя кіраўнікі БССР. Прычым усе яны аддана выконвалі загады таго ж Сталіна і рэпрэсавалі іншых.

Цягам жахлівых сталінскіх часоў беларусы існавалі ў атмасферы параноі і страху. Наступствы той палітыкі адчуваюцца дагэтуль.

Каментары

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне6

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак: Улады рыхтуюць правакацыі з удзелам рэпрэсаваных, скіраваныя на зніжэнне даверу да «Байсола»10

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт4

Што хаваецца за «смелымі пытаннямі» студэнтаў Лукашэнку?21

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ2

Хлопцу, якога ў СІЗА збіў сын Кадырава, далі велізарны тэрмін за дзяржздраду5

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед11

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў5

«Новая эра супрацоўніцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ3

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне6

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →