Грамадства

«Вось у мяне ёсць зваротны квіток». Адкуль і як мігранты ляцяць у Мінск

Пра тое, як павялічваецца колькасць рэйсаў з Блізкага Ўсходу ў Мінск і чаму на гэта амаль немагчыма паўплываць, піша Le Monde.

Іх лёгка пазнаць у невялічкай залі для вылетаў аэрапорту ў Бейруце — маладыя людзі, якія едуць у Беларусь, не абцяжараныя валізамі і не падобныя да звычайных турыстаў. Яны загадзя прыйшлі ў залю рэгістрацыі, чакаючы пасадкі на прамы рэйс у Мінск, які ажыццяўляе Белавія.

У аўторак 9 лістапада, пасля таго, як увесь свет абляцелі навіны пра штурм польскай мяжы мігрантамі,

гэтыя людзі ўсё яшчэ трымаюцца легенды, што яны едуць паглядзець Мінск з цікаўнасці.

«Вось у мяне ёсць зваротны квіток», ‒ паказвае малады сірыец раздрукаваны аркуш і настойвае на тым, што ўсё законна. Тураператар папярэдзіў журналіста: усе, хто едзе ў Беларусь, будуць маўчаць пра свой сапраўдны план.

Але ўжо пасля некалькіх пытанняў сірыец прызнаецца, што едзе спрабаваць сваё шчасце прарвацца ў Еўропу. Візу ён адкрываў у Бейруце, у ганаровага консула Беларусі ў Ліване, у якога сваё прыватнае турагенцтва.

Хлопец разумее, што наперадзе яго чакае мяжа. Ведае пра тых, хто загінуў на мяжы Беларусі і Польшчы.

«Але што я мушу рабіць? Тут заставацца? І якая ў мяне будучыня?» — пытае ён і вяртаецца да сваіх сяброў і сваякоў. Яны троху нервова смяюцца, робяць сэлфі і ён развітваецца з тымі, хто застаецца ў Ліване, ды ідзе на самалёт.

У іншага мужчыны, таксама сірыйца, з якім загаворвае журналіст, у Ліване застаецца жонка і дзеці. Ён вырашыў рызыкнуць і прарвацца ў Еўропу першым, каб пракласці шлях сваім.

Да крызісу ў яго ўсё было добра, кажа мужчына. Але цяпер Ліван захлынулі эканамічныя праблемы.

Ён гатовы да цяжкасцяў — ужо ў аэрапорце на ім пухавік і горныя боты, хаця ў Бейруце спякотна. На фармальнасці ён пазычыў 6 тысяч даляраў, усе дакументы афармляў у Сірыі, дзе Беларусь мае пасольства.

З пачатку лістапада з Бейрута да Мінска лётае два рэйсы на тыдзень (раней быў толькі адзін), а гэта патэнцыйна каля 400 пасажыраў у тыдзень.

Калі з ліванскага Бейрута цяпер лётае па два рэйсы на тыдзень, з сірыйскага Дамаска — па шэсць.

«Браце мой, клянуся Богам, ёсць навіна, што … адкрыюць адзін бок». Што распавядаюць пра шлях на Захад мігранты, якія ідуць туды і якія дайшлі

Лівану ўжо афіцыйна забаронена перавозіць іракцаў у Мінск, таму яны рэкламуюць свае паслугі найперш сярод сірыйцаў. Калі гэты канал перакрыецца, гаворыць журналісту супрацоўнік аэрапорту ў Бейруце, людзі будуць ляцець праз Турцыю ці Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Еўропа можа аказаць ціск на Ліван, але хто забароніць іншым краінам рабіць рэйсы, куды ім захочацца? Хто зачыніць дзверы Сірыі?

У сталіцы Сірыі, Дамаску, сотні людзей збіраюцца ўначы, некалькі разоў на тыдзень, перад уваходам у аэрапорт, чакаючы пасадкі на ранішні рэйс наўпрост у Мінск.

Рэйс 6Q431 выконвае авіякампанія Cham Wings Airlines, што належыць кангламерату, звязанаму са стрыечным братам Башара Асада. Да нядаўняга часу яны займалі іншую камерцыйную нішу: перавозілі расійскіх баевікоў з Растова-на-Доне ў Сірыю і назад, а таксама адпраўлялі сірыйскіх баевікоў у Бенгазі. Сайт flyradar24 сведчыць, што за апошні месяц яны ажыццявілі больш за дваццаць пералётаў у Беларусь і назад. Учора ўсе месцы на два наступныя рэйсы былі ўжо раскупленыя.

На марах людзей з Усходу прабіцца ў Еўропу спрабуюць абагаціцца многія — турагенцыі, авіякампаніі, пасярэднікі. Так адна іярданская чартарная кампанія звярнулася да Бейрута з просьбай адкрыць рэйсы ў Беларусь праз іярданскі Аман. Але Бейрут не падтрымаў гэты праект.

Іракскі нацыянальны перавозчык Iraqi Airways, пад ціскам Еўропы, прыпыніў палёты з 7 жніўня (да гэтага яны перавозілі па 500 пасажыраў за рэйс па маршруце Багдад-Мінск). І ўсё ж прынамсі адна прыватная кампанія з Іраку Fly Baghdad працягвае перавозіць пасажыраў, хай сабе і больш асцярожна.

Іракцы таксама ляцяць у Мінск праз Дубай, Турцыю і нават Маскву.

На відэа, якія абляцелі ўвесь свет, бачныя сотні намётаў і лагер каля мяжы з Польшчай. Як сведчыць прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужб Польшчы Станіслаў Жарына, гэтыя групы мігрантаў рыхтуюцца да доўгатрывалай прысутнасці, але самае трывожнае —

у Мінску ўжо падрыхтаваныя іншыя, значна большыя групы для перапраўкі да мяжы, і імі кіруюць беларускія спецслужбы. Польшча рыхтуецца да таго, што крызіс зацягнецца на некалькі месяцаў.

У мінскім жа аэрапорце зімовы расклад уключае штотыдзень пяцьдзясят сем рэйсаў з Блізкага і Сярэдняга Ўсходу, сярод якіх ёсць рэйсы, напрыклад, у горад Эрбіль на поўначы Іраку і Рас-эль-Хайма, што ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. З Дамаскам плануецца штодзённы рэйс. Не кажучы ўжо пра рэйсы ў Бейрут, Дубай, Стамбул ды Маскву.

Качанава сцвярджае, што мігранты трапілі ў Беларусь па бязвізе. Але па законе гэта немагчыма

Польскія дыпламаты спрабуюць перакрыць як мага больш авіязлучэнняў, якімі карыстаюцца мігранты, але гэта складана, паколькі часта гэта спецыяльна створаныя прыватныя кампаніі, кажа Жарына. Ён спадзяецца, што Еўрапейскі Саюз пакарае ўсіх удзельнікаў гэтага працэсу.

Першым поспехам у гэтым кірунку, піша Le Monde, можна лічыць закрыццё Іракам беларускага ганаровага кансуляту.

Вайсковы аглядальнік Ягор Лебядок пра крызіс на мяжы: У сераду-пятніцу можна чакаць нейкі пік дзеянняў

Каментары

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Google адключае манетызацыю відэа і рэкламы для карыстальнікаў з Беларусі5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы7

Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс69

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →