Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі заклікаў спартсменаў спыніць трэніроўкі і спаборніцтвы, пакуль не спыніцца вайна
«Гэта спроба прадухіліць дзясяткі тысяч смерцяў». Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі заклікаў спартсменаў спыніць трэніроўкі і спаборніцтвы, пакуль не ўсталюецца мір.
Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі заклікаў спартсменаў спыніць трэніроўкі і спаборніцтвы, пакуль не спыніцца ваенная агрэсія з боку Расіі.
«Калі, як не цяпер, засплюшчыць вочы і прызнацца сабе ў жаху таго, што адбываецца? Сказаць НЕ ВАЙНЕ — гэта не рызыкаваць свабодай, здароўем або жыццём. Гэта спроба прадухіліць дзясяткі тысяч смерцяў.
Думайце, вырашайце… Ці проста ідзіце на чарговую трэніроўку, а на зваротнай дарозе заскочце на выбарчы ўчастак і прагаласуйце датэрмінова…» — напісаў Міхаіл Залеўскі.
Беларускі дзюдаіст Дзмітрый Шэршань звярнуўся да расійскіх і беларускіх спартсменаў з заклікам дапамагчы спыніць вайну
Гандбаліст зборнай Беларусі Мікіта Вайлупаў заклікаў спыніць вайну з Украінай
-
Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага
-
«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі
-
Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
Каментары