Грамадства

«Імёны перапісвалі ўручную». Пасажыры расказаюць аб праблемах на чыгунцы

Беларусы сутыкаюцца з праблемамі пры пасадцы на цягнікі. Звесткі пасажыраў праваднікі перапісваюць уручную, некаторым выдаюць квіткі, запоўненыя ад рукі.

Такі квіток выпісалі жыхарцы Жлобіна, якая ехала да Гомеля. Фота: «Сильные новости»

Жанчына, якая ехала сёння на цягніку Мінск-Гародня, расказала, як праходзіла пасадка на яго.

«Пры пасадцы людзей не маглі праверыць па пашпарце, таму што ў праваднікоў адсутнічалі электронныя спісы. Колькасць пасажыраў, іх імёны — недаступныя.

У мяне электронны квіток, мне пры пасадцы трэба толькі пашпарт прад'яўляць. У гэты раз я паказала, мяне запісалі. Спыталі, якое ў мяне месца (раней, да ўзлому, мне самой яго называлі). Прыйшлося глядзець электронны квіток і назваць. Потым ужо да мяне падыходзілі і пыталіся пра нумар квітка», — расказала адна з пасажырак. 

Сам цягнік выехаў своечасова.

Пра такія ж праблемы расказваюць і пасажыры, якія ехалі цягніком на Гомель.

Паведамляюць таксама, што нельга аплаціць квіткі банкаўскай карткай.

На сайце чыгункі папярэджваюць, што пакупка і вяртанне электронных квіткоў праз інтэрнэт часова недаступныя «па тэхнічных прычынах». Гэта тычыцца цягнікоў з нумараванымі месцамі рэспубліканскіх і міжнародных маршрутаў. Аформіць квіткі на іх можна ў касах.

Як расказаваюць «Нашай Ніве» ў стачкаме, праблема ў тым, што праз узлом пашкоджаная аўтаматычная сістэма кіравання «Экспрэс», якая адказвае за квіткі. 

Учора былі і іншыя паломкі.

«Не працавала дыспетчарская цэнтралізацыя «Нёман». Паўтары гадзіны былі сур'ёзныя праблемы з рухам — усе ездзілі па тэлефонных указаннях. Можна сказаць, чыгунка працавала на ручным кіраванні», — дадаюць стачкамаўцы.

Нагадаем, 27 лютага паведамлялася пра хакерскую атаку на Беларускую чыгунку.

«Акцыі здзейсненыя з салідарнасці з украінскім народам і з мэтай аказання яму дапамогі ў вайне супраць расійскага агрэсара.

У выніку фізічна пашкоджаныя прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі, а таксама кантактная сетка. Частка абсталявання не падлягае аднаўленню. Паралізаваны рух на некалькіх участках дарогі», — заяўляла арганізацыя былых сілавікоў BYPOL.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў56

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць