Здарэнні

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Чытач выдання «Анлайнер» па імені Максім паведаміў, што цягнік, які ідзе з Мінска ў Гомель, ужо тры гадзіны стаіць на шляхах без руху.

Фота: Анлайнер

«Святла няма, ацяпленне выключана. Затрымаліся каля Асіповічаў», ― піша мужчына.

Праблема, мяркуючы па інфармацыі з афіцыйных крыніц — тэхнічная. Як піша БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай чыгункі, адбыўся абрыў кантактнай сеткі на перагоне Пухавічы ― Талька.

«Цягнік №758 Мінск — Гомель адпраўленнем з Мінска ў 17:24 стаіць з затрымкай арыенціровачна 3 гадзіны. Цягнік №6927 Талька — Мінск будзе прытрымлівацца спалучэння Пухавічы — Мінск. Час адпраўлення са станцыі Пухавічы — 20:13. Таксама магчымыя затрымкі іншых цягнікоў, якія курсуюць на ўчастку Мінск ― Гомель, арыенціровачна да 20 хвілін», ― гаворыцца ў паведамленні.

У гутарцы з карэспандэнтам «Анлайнера» пасажыр цягніка паведаміў, што ў 21:45 састаў яшчэ не рухаўся.

«Апошні раз на маніторы было плюс 17 градусаў, гэта было каля 1-1,5 гадзіны таму», ― расказвае мужчына пра тэмпературу ў вагоне.

Каментары

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць