Украіна працягвае аказваць чынны супраціў расійскім войскам. Надта вялікіх поспехаў у тэрытарыяльным прасоўванні і заняцці буйных гарадоў расіяне па-ранейшаму не маюць, але працягваюць абстрэлы і бамбаванне населеных пунктаў, у выніку чаго гіне нямала цывільнага насельніцтва. Але і страты расійскай арміі ўсцяж растуць, усё больш і больш робіцца вядома і канкрэтных імёнаў, сярод якіх нават адзін генерал. Свет працягвае дэманстраваць салідарнасць з Украінай і ўкраінцамі, нават расійскія кошкі на Захадзе цяпер персоны нон-грата. Чарговы раўнд перамоваў прагназавана выніку не даў, а інтрыгі ўжо сённяшняга дня — ці будуць уводзіцца ў Украіну беларускія войскі і для чаго Пуцін ужо сёння збірае абедзве палаты расійскага парламента. «НН» далей сочыць за падзеямі.
Каментары