Свет

Ва Украіне на гэты момант: паветраныя ўдары па Заходняй Украіне, перагрупіроўка войскаў пад Кіевам, а наступ буксуе

11 сакавіка пад абстрэлы расійскіх войскаў трапілі ўкраінскія гарады, што знаходзяцца далёка ад фронту. Тым часам выглядае, што наземны наступ яшчэ больш запаволіўся.

Вуліца ў Марыупалі. Расіяне бамбяць і абстрэльваюць гэты горад ужо два тыдні. Фота: АР.

Раніцай расіяне нанеслі ракетныя ўдары па аэрапортах у Івана-Франкоўску і Луцку — гарадах, якія з самага пачатку ўварвання рэдка траплялі пад удар — толькі ў першы дзень. Тры ракеты ўдарылі ў аб’екты ўсходнеўкраінскага горада Дняпро. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, там разбураныя жылы шматпавярховік і дзіцячы садок, піша Wall Street Journal.

Захад задаецца пытаннем, ці не азначае паўза ў наземным прасоўванні расіян, што тыя перакідваюць сілы і рыхтуюцца да новага ўдару, магчыма, у кірунку Кіева. Мяркуючы па спадарожнікавых здымках, вялікая калона расійскіх войскаў, што рухалася ў апошнія дні ў кірунку ўкраінскай сталіцы, перагрупавалася і рассеялася па навакольных лясах. Кампанія Maxar, што адсочвае рух калоны, зафіксавала манеўры бронетанкавых частак недалёка ад аэрапорта Антонаў у Гастомелі на паўночны захад ад Кіева. Эксперты Maxar таксама заўважылі некаторыя элементы калоны каля вёскі Лубянка за 60 кіламетраў ад Кіева.

Тым часам Крэмль сігналізуе пра планы перакінуць больш сілаў да сваёй заходняй мяжы і пра гатоўнасць перамясціць туды так званых «добраахвотнікаў» з Блізкага Усходу. Як заявіў сёння расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу, больш за 16 тысяч добраахвотнікаў з гэтага рэгіёна гатовыя паехаць ва Украіну, каб змагацца на баку «ДНР\ЛНР».

Заходніх чыноўнікаў усё больш трывожыць магчымасць таго, што Масква, планы якой сарваліся, прыменіць хімічную, бактэрыялагічную ці ядзерную зброю. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэдзіў у сваім звароце, што Расія рыхтуецца да такой эскалацыі, бо ў апошні час Масква распаўсюджвае нічым не падмацаваныя заявы пра тое, што ЗША нібыта фінансавалі распрацоўку бактэрыялагічнай зброі ва Украіне. Гэтыя заявы Масквы — фэйк у чыстым выглядзе, пад якім няма ніякай факталагічнай асновы.

Каментары

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст «Нёмана», які разбіў учора патрыятычны шчыт, запісаў відэа з выбачэннямі2

Літва не звязвае запуск метэаралагічных зондаў з Беларусі са шпіянажам

Літва перадала ў Міжнародны суд у Гаазе дакументы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі11

Стала вядома пра вызваленне дваіх выкладчыкаў-палітвязняў з Магілёва4

Абвінавачанага ў замаху на Захара Прылепіна асудзілі да пажыццёвага зняволення

У Гродзенскай дыяцэзіі змяніўся біскуп1

Ля сцен Лідскага замка ўзводзяць рэстаран беларускай кухні

86-гадовую пенсіянерку ў Германіі высяляюць з дома. Суседзі данеслі, што яна карміла птушак17

Зелянкоўская: З Міхалком не камунікуем, гэта яго рашэнне. Нават з дзецьмі камунікую праз яго новую жонку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Галоўнае
Усе навіны →