Вайна

«За тры дні ўжо другі цягнік сышоў з рэек» — фэйк

«У Беларусі поўным ходам ідзе чыгуначная вайна. За тры дні ўжо другі цягнік сышоў з рэек. Цягнік перавозіў вайсковую тэхніку РФ», — такое паведамленне распаўсюджваюць многія ўкраінскія і праўкраінскія тэлеграм-каналы.

Фота Svaboda.org.

Гэта фэйк. Чыгуначных аварый у Беларусі за час вайны ва Украіне не фіксавалася, акрамя сутыкнення цягніка рэгіянальных ліній з трактарам, які перавозіў гной, пад Мінскам.

Беларусы праводзілі акты сабатажу. На некаторых перагонах былі спаленыя рэлейныя шафы, на іншых — замкнулі дротам рэйкі, тым самым вывелі з ладу сігналізацыю. Пад Стоўбцамі сям'я выцягнула на рэйкі бярвёны. Але гэтыя акцыі запавольваюць рух цягнікоў толькі на некаторы час, не ўплываюць на бяспеку руху.

Няма доказаў, што расіяне абмежавалі перасоўванне сваёй тэхнікі па Беларускай чыгунцы.

Беларускае падполле праводзіла акцыі, якія не нясуць пагрозу сыходу цягнікоў з рэек ці чалавечых ахвяр.

Тым не менш, нават за гэтыя акты сабатажу людзі плацяць доўгімі тэрмінамі турэмнага зняволення, прычым арыштаваных нярэдка катуюць.

Чытайце таксама: «Па супрацоўніках працуе непасрэдна КДБ». Падрабязнасці затрыманняў на чыгунцы

Стала вядома пра арышт не менш за 30 чыгуначнікаў, якія былі звязаныя з дыверсіямі, у розных рэгіёнах Беларусі. Акрамя таго, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і ГУБАЗіК, структура Міністэрства ўнутраных спраў, якая выконвае функцыі палітычнай паліцыі, за апошнія тыдні арыштавала некалькі дзясяткаў людзей у Мазыры і раёне, у Светлагорску і раёне, у Баранавічах, Стоўбцах і ў Дзяржынску. Мэтамі затрыманняў былі людзі, якія рыхтавалі акты дробнага сабатажу на чыгунцы або перадавалі ў незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы інфармацыю аб перамяшчэнні расійскіх войскаў ці пусках ракет па Украіне. За апошняе арыштаваным пагражае да 6 гадоў турэмнага зняволення — такія дзеянні лукашэнкаўцы інтэрпрэтуюць як «дапамогу ў працы экстрэмісцкага фарміравання».

Тым не менш, па інфармацыі аб'яднання былых сілавікоў «Байпол», спецслужбам удалося ўскрыць толькі адну суполку плана «Перамога», у іншых выпадках прайшлі рандомныя затрыманні людзей з апазіцыйнымі поглядамі або грамадска актыўнай моладзі.

Чытайце таксама: Хроніка рэйкавай вайны ў Беларусі-2022. Што вядома на сёння

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як6

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Усе навіны →
Усе навіны

У Хабараўскім краі выпаў з дзявятага паверха чыноўнік, які крытыкаваў расійскую армію2

Былы муж Ціманоўскай расказаў, што вярнуўся ў Беларусь яшчэ да выбараў і прагаласаваў за Лукашэнку28

Зяленскі: Я не планую сустракацца ні з якімі расіянамі, акрамя Пуціна4

Вядомая махлярка з Расіі стала мадэллю на тыдні моды ў Нью-Ёрку4

На невялікай рацэ Рось у Ваўкавыскім раёне сабралася вялізная колькасць качак ВІДЭА

Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?31

«Прымаю да 6-7 чалавек за суткі». Як прастытуткі ездзяць да расійскіх вайскоўцаў на акупаваныя тэрыторыі16

У Брэсце ратавальнікі выцягнулі мужчыну з Мухаўца. Перад гэтым ён дзіўна сябе паводзіў1

У Малдове дапусцілі, што Расія ў выніку перамоў па Украіне выведзе войскі з Прыднястроўя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як6

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць