Свет

Пентагон: Магчымасць канфлікту паміж вялікімі дзяржавамі расце, а не памяншаецца. Вайна ва Украіне — на гады

Генерал Марк Мілі, старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША перасцярог, што верагоднасць значнага міжнароднага канфлікту паміж вялікімі дзяржавамі ў сучасным свеце расце, а не змяншаецца. Ён таксама лічыць, што канфлікт ва Украіне «будзе вымярацца гадамі», піша «Голас Амерыкі».

Генерал Марк Мілі, старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША. Фота: AP

Узброенае ўварванне Расіі ва Украіну «з'яўляецца найбольш сур'ёзнай пагрозай міру і бяспецы ў Еўропе і, магчыма, ва усім свеце за ўсю маю 42-гадовую кар'еру ва ўзброеных сілах ЗША», заявіў генерал Марк Мілі.

«Злучаныя Штаты знаходзяцца ў вельмі важным гістарычным і геастратэгічным паваротным моманце.

Мы аказваемся ў свеце, які становіцца больш нестабільным, і патэнцыял значнага міжнароднага канфлікту паміж вялікімі дзяржавамі расце, а не змяншаецца», — сказаў Мілі.

Расія, зазначыў Мілі, «захоўвае буйны і разнастайны ядзерны патэнцыял, каб пагражаць ЗША» і іх саюзнікам.

«Мы чулі вельмі правакацыйную рыторыку адносна ўзроўню баявой гатоўнасці расійскіх ядзерных сіл», — сказаў старшыня камітэта.

Ён дадаў, што Расія неаднаразова дэманстравала сваю здольнасць і жаданне ажыццяўляць «комплексныя і зламысныя дзеянні ў кіберпрасторы».

Акрамя таго, як мяркуе Мілі, расійскае ўварванне ва Украіну стварыла «небяспечны гістарычны паваротны момант».

Мілі перасцярог, што было б няправільным чакаць хуткага завяршэння канфлікту ва Украіне.

«Я лічу, што гэта зацяжны канфлікт, які будзе вымярацца гадамі. Не ведаю, ці можна казаць пра дзесяцігоддзе, але некалькі гадоў — гэта ўжо дакладна, — сказаў ён. — Я думаю, што ЗША, НАТА, Украіна і ўсе саюзнікі і партнёры, якія яе падтрымліваюць, будуць уцягнутыя ў гэта на працягу доўгага часу».

Міністр абароны ЗША Ллойд Осцін, які выступаў разам з Мілі на слуханнях, назваў РФ «вострай пагрозай» для ЗША.

Аднак у цэлым, на думку Мілі, галоўным «геастратэгічным выклікам» для ЗША ў доўгатэрміновай перспектыве застаецца Кітай. КНР працягвае развіваць свой патэнцыял у розных галінах і «кожны дзень працуе над скарачэннем тэхналагічнага разрыву з ЗША».

«Калі казаць коратка, то яны па-ранейшаму поўныя рашучасці карэнным чынам перагледзець міжнародны парадак на сваю карысць да сярэдзіны стагоддзя. Яны маюць намер стаць роўным супернікам ЗША ў ваенным плане да 2035 года, яны маюць намер развіць свой ваенны патэнцыял, каб захапіць Тайвань да 2027 года», ‒ перасцярог Мілі.

«Там, дзе Расія ўяўляе сабой вострую пагрозу, КНР з'яўляецца геастратэгічным выклікам для нашай нацыянальнай бяспекі ў доўгатэрміновай перспектыве», — падкрэсліў генерал.

Ён указаў, што вельмі важна працягваць падтрымліваць адносіны з КНР нават ва ўмовах канкурэнцыі, «не дазваляючы ім перарасці ў канфлікт».

«Вайна з КНР не з'яўляецца непазбежнай,» — падсумаваў Мілі.

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →