Культура2323

Беларуска абараніла ў Варшаве дыплом пад назвай «Апошні дыктатар Еўропы»

Студэнтка варшаўскай Акадэміі мастацтваў Таццяна Зарэмбюк марыць аб’ехаць з выставай усю Еўропу.

Студэнтка варшаўскай Акадэміі мастацтваў Таццяна Зарэмбюк марыць аб’ехаць з выставай усю Еўропу.

Дыплом з гучнай назвай «Апошні дыктатар Еўропы» абараніла стыпендыятка праграмы Каліноўскага з Мастоў Таццяна Зарэмбюк. У Беларусі яна вучылася ў Інстытуце сучасных ведаў, пасля падзеяў 2006 г. была адлічаная. З’ехала на вучобу ў варшаўскую Акадэмію мастацтваў.

Дыплом уяўляе сабой праект мультымедыйнай выставы. Фотахроніка будзе падмацаваная інфармацыйнымі стэндамі і кароткімі відэасюжэтамі.

Што ж пабачаць наведнікі выставы, калі праект беларускай студэнткі будзе рэалізаваны? Выстава аб’яднае некалькі тэмаў. Гэта ўласна персанаж, пра якога вядзецца ў назве праекту. Яго палітычная біяграфія, а таксама кароткія гісторыі пра яго сяброў-дыктатараў. Сваё месца на выставе зойме аповед пра ахвяраў «апошняга дыктатара Еўропы» — зніклых палітыкаў і бізнесоўцаў, палітзняволеных. Асобны стэнд у праекце будзе адведзены падзеям 19 снежня 2010 года.

Што да гучнай назвы свайго праекту, то Таццяна не баіцца абвінавачванняў у кан’юнктурнасці: «Я даўно цікаўлюся гэтай тэмай, колькі гадоў мару зладзіць выставу Ідэя прысвяціць дыпломную працу гэтай тэме нарадзілася ў мяне тады, калі распачаўся актыўны дыялог Захаду з дыктатарам. Я заўжды лічыла што з дыктатарам нельга дамовіцца. І не магла зразумець, як можна дараваць і замоўчваць тое, што адбылося пры канцы 90-х з зніклымі палітыкамі. Як можна забыць пра лёсы палітзняволеных і іх сем'яў. Пра цяжкі лёс сына Завадскага».

Працу над дыпломам Таццяна пачала ў маі мінулага года, абараніла яго 21 студзеня.

«Спадзяюся, што здолею арганізаваць выставу ўжо сёлета», — кажа Таццяна. Згодна праекту, выстава мае быць мабільнай. Студэнтка з Мастоў марыць аб’ехаць са сваёй працай Еўропу. Тым больш, што пэўная зацікаўленасць, па яе словах, на Захадзе ўжо ёсць.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»5

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»5

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць