Грамадства22

У Менску разагнаная акцыя ў падтрымку палітзьняволеных

Затрыманыя 22 чалавекі. Сярод іх Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Валянцін Стэфановіч, Валянціна Палевікова.

У нядзелю, 10 сьнежня, на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла акцыя салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным, што 52-гі дзень трымае галадоўку ў віцебскай калёніі. Таксама нагадаем, што сёньня адзначаюцца 58-я ўгодкі прыняцьця Сусьветнай дэклярацыі аб правах чалавека.

Акцыя сабрала каля 100 чалавек. Спачатку людзі зьбіраліся купкамі, трымаючы ў руках партрэты Аляксандра Казуліна. Моладзь прыйшла з партрэтамі Зьмітра Дашкевіча. Прыкладна а 14-й гадзіне ўдзельнікі акцыі паспрабавалі выстраіцца ў лянцуг, які амаль адразу быў разагнаны АМОНам. Людзі выцясьняліся ў бок Пляцу Волі.

Затрыманыя 22 чалавекі, у тым ліку праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сябра АГП Валянціна Палевікова. Затрыманы таксама сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук.

Пасьля ўдзельнікі акцыі некалькі разоў аднаўлялі лянцуг, але штораз выцясьняліся АМОНам з Плошчы.

Каментары2

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў1

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Усе навіны →
Усе навіны

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры12

Марзалюк сказаў, што любімы філосаф Пуціна — ідэолаг нацызму13

Эксперт па нерухомасці палічыла, колькі трэба «не есці і не піць», каб купіць аднапакаёўку ў Мінску

Трамп: ЗША павінны выйсці з вайны ва Украіне39

Мінчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах1

Дом загінулых дзяцей пад Краснаярскам праветрываўся пасля апрацоўкі дыхлафосам3

Дзень народзінаў у Алеся Бяляцкага. Больш за тры гады ён знаходзіцца за кратамі3

Шрайбман даследуе сімптомы беларускасці. Выходзіць новае кіно з айчыннымі селебрыці9

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў1

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Галоўнае
Усе навіны →