Учорную-чорную пятніцу13 мая ў Менску прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу прафесійных фотарэпарцёраў Беларусі «Belarus Press Photo 2011».
Фота, якое атрымала Гран-пры.
Сяргей Гудзілін за працай.
Конкурс праводзіцца ўсяго ў другі раз, але ўжо сёлета пераможцы мусілі атрымоўваць свае ўзнагароды ў паўпадпольных умовах. Спадзяванні арганізатараў зладзіць урачыстую цырымонію ў Музеі гісторыі і культуры Менску разбіліся аб цвердалобасць адміністрацыі гэтай установы. Азнаёміўшыся з працамі пераможцаў «BPP 2011», прадстаўнікі музея заявілі арганізатарам, што іх цырымонія і выстава ў музеі адбыцца не можа праз «нізкую эстэтычную вартасць фатаграфій». Тое, што здымкі адбіралі аўтарытэтныя эксперты з суседніх з Беларуссю краін, для музейшчыкаў не мела значэння. Хаця, магчыма, прычына зусім у іншым. Сярод
Але «Гасподзь з імі…», як заявіў вядоўца цырымоніі узнагароджвання Аляксандр Памідораў пра адміністрацыю Музея гісторыі і культуры Менска.
Свае ўзнагароды пераможцы «BPP 2011» атрымоўвалі ў памяшканні фотастудыі «Знята». Атрымалася ўтульна і прыемна, хоць у невялікай залі камеры не было дзе ўпасці праз неверагодную шчыльнасць фатографаў і іх прыхільнікаў.
Слова перад прысутнымі ўзяў адзін з арганізатараў конкурсу, Сяргей Міхаленка: «Хачу ўсіх павіншаваць з тым, што конкурс адбыўся. Другі раз нам было лягчэй, але складанасці
Canon EOS 7D, які адыграў ролю галоўнага прыза «Belarus Press Photo 2011», паедзе ў Жодзіна разам з Сяргеем Гудзіліным.Малады фатограф атрымаў
Пераможная серыя фотаў Сяргея Гудзіліна.
Сяргей Гудзілін нарадзіўся ў 1987-м у Жодзіне. Як фатограф і як рэпарцёр самавук. Ягоным універсітэтам быў Малады Фронт.
* * *
Далей было шампанскае і шмат радасці, якую ў гэты вечар для арганізатараў не сапсавала нават тое, што сціплая праз адсутнасць памяшкання выстава будзе вісець на сценах фотастудыі «Знята» толькі адзін вечар. Фатографы абяцаюць не здавацца.
* * *
Спіс пераможцаў па намінацыях:
Мастацтва і забавы
Адзіночныя фота
3 Н.Аблажэй
2 А.Жукава
1 В.Цуранаў
Серыі
3 В.Байкоўскі
2 А.Сталярова
1 С.Грыц
Прырода
Адзіночныя фота
3 А.Мацюшкоў
2 А.Васюковіч
1 Н.Аблажэй
Серыі
3 В.Драчоў
2 А.Лянкевіч
1 А.Лянкевіч
Спорт
Адзіночныя фота
3 В.Драчоў
2 В.Байкоўскі
1 У.Мікалайчык
Серыі
1 А.Сталяроў
Паўсядзённае жыццё
Адзіночныя фота
3 В.Драчоў
2 В.Байкоўскі
1 С.Гудзілін
Серыі
3 А.Міхалковіч
2 А.Бібікаў
1 В.Цуранаў
Народныя традыцыі
Адзіночныя фота
3 У.Мікалайчык
2 А.Васюковіч
1 Н.Аблажэй
Серыі
3 Т.Зеньковіч
2 Н.Дораш
1 А.Лянкевіч
Партрэт
Адзіночныя фота
3 А.Лянкевіч
2 А.Рубчэня
1 Д.Кляпіцкі
Серыі
2 А.Лянкевіч
1 С.Гудзілін
Людзі ў навінах
Адзіночныя фота
3 Т.Зянковіч
2 Г.Мажэйка
1 В.Драчоў
Серыі
3 В.Драчоў / У.Грыдзін
2 А.Лянкевіч
1 А.Васюковіч
Навіны
Адзіночныя фота
3 В.Фядосенка
2 С.Гапон
1 В.Фядосенка
Серыі
3 А.Мацюшкоў
2 С.Грыц
1 Н.Аблажэй
Намінацыя «Вяртанне»
Н.Дораш за праект аб Гродна «Дом 13»
Гран-пры
Сяргей Гудзілін
Арганізатарамі конкурсу сёлета выступілі:
Вадзім Заміроўскі, Юлія Дарашкевіч, Сяргей Міхаленка





