Грамадства88

Новы пасол Ізраіля не ведае пра наяўнасць у Беларусі палітвязняў

Пра гэта ён заявіў 15 лютага на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Я — грамадзянін Ізраіля, у нас няма палітзняволеных. Што да Беларусі, то я не ведаю, мне трэба пачытаць газеты.

Праз паўгода я адкажу на ваша пытанне,
 — сказаў пасол. — Я журналіст і выдатна ведаю, як пішуцца артыкулы.
Вы самі былі ў лагерах для палітзняволеных?»

Іосіф Шагал падкрэсліў, што на міжнароднай арэне Ізраіль імкнецца быць «максімальна стрыманым» пры абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі. «У межах гэтай самай стрыманасці Ізраіль ніколі не выстаўляў нейкіх сур’ёзных прэтэнзій Беларусі. Калі і галасаваў па дакументах, то на аснове парытэту, калі Беларусь галасавала супраць Ізраіля ў пытаннях палесціна-ізраільскіх адносін», — сказаў дыпламат.

Ён таксама адзначыў, што Ізраіль стрымана ставіцца да санкцый Еўрасаюза і ЗША ў дачыненні да Беларусі. «Мы галасуем у межах партнёрскіх адносін, але самі мы такога не ініцыюем. Як і Беларусь не ініцыюе антыізраільскія пытанні, але галасуе па іх», — падкрэсліў Шагал.

Як раней паведамлялася, новы пасол Ізраіля ў Беларусі быў прызначаны ў кастрычніку мінулага года і ў канцы студзеня гэтага пачаў выкананне сваіх абавязкаў у Мінску.

***

Шагал — ураджэнец Баку, працаваў у Ізраілі журналістам, у тым ліку на «Дзявятым канале» ТБ. Быў дэпутатам кнесета 17-га склікання. 8 студзеня гэтага года Вышэйшы суд справядлівасці Ізраіля адхіліў іск, пададзены рухам «За чысціню ўлады», супраць яго прызначэння паслом у Беларусі. Істцы сцвярджалі, што ў гэтым прызначэнні прысутнічае канфлікт інтарэсаў, бо ў дачыненні да міністра замежных спраў Авігдора Лібермана, які прапанаваў гэту кандыдатуру, вядзецца расследаванне ў сувязі з дзейнасцю былога пасла Ізраіля ў Беларусі. Суддзя Вышэйшага суда Эстэр Хают у сваім рашэнні адзначыла, што хаця камісія па прызначэнні і разглядала кандыдатуру, прапанаваную Ліберманам, аднак рашэнне аб прызначэнні было прынята зыходзячы з прафесійных навыкаў кандыдата. Такім чынам, суд не ўбачыў у гэтым прызначэнні канфлікту інтарэсаў.

Ліберман унёс кандыдатуру Шагала ў межах 11 прызначэнняў, якія ён мае права ажыццявіць. Пасада ізраільскага пасла ў Мінску стала вакантнай пасля таго, як часовы выканаўца абавязкаў пасла Эдуард Шапіра ў сярэдзіне сакавіка 2011 года быў пераведзены на пасаду консула Ізраіля ў Санкт-Пецярбургу.

25 студзеня ў інтэрв’ю інтэрнэт-тэлеканалу ITON TV Шагал паведаміў, што асабіста знаёмы з Аляксандрам Лукашэнкам. «З майго пункту гледжання, Лукашэнка — гэта лідар. У яго ёсць пэўныя мінусы, але чаго ў яго не адняць, і гэта пацвердзіць беларускі народ, які галасуе нармальна, што б там не гаварылі аб падтасоўках, беларусы добра жылі: яны атрымлівалі зарплаты, пенсіянеры — пенсіі, было чыста, эканоміка выдатна працавала, — сказаў дыпламат. — Ва ўмовах, калі Беларусь ізалююць: ідзе магутная хваля, найперш еўрапейская і амерыканская, — іх абвінавачваюць у парушэнні правоў чалавека, ва ўпор не заўважаючы, што практычна тое ж самае, толькі ў значна большых маштабах, робіцца ў Расіі. Незразумелы гэты акцэнт, націск. Мы, як ізраільцяне, якія па сабе ведаем, што такое палітыка двайных стандартаў, павінны добра разумець тыя краіны, якія трапляюць у такую ж сітуацыю».

Каментары8

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

«Свабоду Вользе Карач!» Нямецкія пацыфісты з ЛГБТ-сцягамі правялі акцыю каля консульства Беларусі ў Мюнхене ФОТАФАКТ5

У Азербайджане арыштавалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Былога выкладчыка БДУ падазраюць у дзяржздрадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →