Меркаванні2929

«Лукашэнка — не беларускі чалавек»

«Усё беларускае ён успрымае як жывёльна чужое, як гадзюку якую‑небудзь. Ён гэта ані нэрвова, ані фізычна не ўспрымае, яго трасе і калоціць, бедалагу».

Алесь Чобат: «Усё беларускае ён успрымае як жывёльна чужое, як гадзюку якую‑небудзь. Ён гэта ані нэрвова, ані фізычна не ўспрымае, яго трасе і калоціць, бедалагу».

Напярэдадні сьвяткаваньня апазыцыяй 27 ліпеня ўлады паводзілі сябе ў звыклым стылі: забарона, масавыя затрыманьні, хапун.

Некаторыя экспэрты зьвярталі ўвагу на словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя пры прадстаўленьні новага шэфа КДБ: «Вы павінны служыць ня мне, а дзяржаве». Але, як бачым, на практыку душэньня іншадумства гэтае выказваньне не паўплывала.

Незалежніцкая рыторыка адыгрывае ўсё большую ролю ў дзяржаўнай прапагандзе. 27 ліпеня апазыцыя ня тое што не зьбіралася рабіць рэвалюцыю, яна меркавала адзначаць дату, якую прызнае легітымнай і цяперашняя ўлада, урэшце, за Дэклярацыю аб сувэрэнітэце галасаваў у 1990 годзе у Вярхоўным савеце БССР і дэпутат Лукашэнка. А ў адказ – забарона, хапун, арышты. Чаму?

Адказвае пісьменьнік Алесь Чобат з Горадні:

«На мой просты розум, усталяваўся стары калхозны канвэер – транспартэр для гною. Ён робіць так, як ён робіць, на яго трапляе ўсё. І тое самае датычыцца пераменаў міністраў ці там старшыняў КГБ. Гэта той самы транспартэр для гною. Ну ня могуць яны інакш рабіць, у той адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Можа часам і хочуць, але ня могуць».

Юры Дракахруст: «Нядаўна нехта на форуме газэты «Наша Ніва» ужыў адносна беларускай сытуацыі аналёгію з палёгкай, якую Сталін даў Праваслаўнай царкве у 1941 годзе, калі Гітлер падыходзіў да Масквы. Ня тое , што Хрыстовы вобраз зьявіўся на чырвоным сьцягу – не, камуністычная ідэалёгія заставалася нязьменнай, але дадатковае апірышча Сталін тады сябе знайшоў. Аўтар камэнтару на форуме «НН» выказаў меркаваньне, што магчыма і беларуская ўлада зараз будзе гатовая хаця б часткова абаперціся на культурніцкі нацыяналізм, які вызнае апазыцыя.

Але ж не, не абапіраецца. Чаму?»

Алесь Чобат: «Аляксандар Лукашэнка не загаворыць па‑беларуску, бо ён чалавек не беларускі , а савецкі. Ён усім абавязаны Савецкаму Саюзу, пры якім вырас. Як чалавек абавязаны, то ён будзе да канца сьвету трымацца ўсяго савецкага. І ўсё беларускае ён успрымае як жывёльна чужое, як гадзюку якую‑небудзь. Ён гэта ані нэрвова, ані фізычна не ўспрымае, яго трасе і калоціць, бедалагу. І так разам зь ім трасе і калоціць увесь беларускі народ.

Лукашэнка ў тым 1994 годзе [выступ на Дзень незалежнасьці па‑беларуску] чытаў з паперкі. Лепш бы ён не чытаў зусім, лепш бы ён адразу гаварыў па‑расейску. Тое была фальш. І з тае прычыны творчая інтэлігенцыя яго не падтрымала, бо што падтрымліваць пустышку?

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Я сам пачынаў з падручніка, успамінаў беларускую мову, бо я яе не ўжываў шмат гадоў пакуль вучыўся і рабіў на ваенных фабрыках. Трэба вучыцца. А ён ня вучыцца і ня будзе.

Ён усё яшчэ хоча быць расейскім прэзыдэнтам. Ну хочацца яму, гэта яго мроя, можа быць, з малалецтва, адкуль я ведаю, спытайце ў яго самі. І любымі сродкамі, нават карыкатурнымі, ён будзе лезьці і лезьці ў Крэмль, «Беларусь — это пройденный этап» — гэта даўно было сказана.

Ён , як гісторык, можа быць разьлічваў, што паўторыцца тое, што было падчас Крэўскай уніі: ты мне аддаеш Літву і Русь, а я табе аддаю карону разам з каралевай. Ну такога цяпер ня будзе. І ніякі Крэмль яму ня сьвеціць.

Але яму хочацца. А жаданьне мацнейшае за ўсё на сьвеце».

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам5

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»8

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі16

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць