Грамадства2626

Лукашэнка: У Быкава ёсць класныя творы — тое, што мы і нашы дзеці павінны ведаць

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з фіналістамі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».

Лукашэнка лічыць, што пакуль яшчэ шмат фармалізму пры складанні праграм выкладання тых ці іншых школьных прадметаў, асабліва па гуманітарных дысцыплінах.

У сувязі з гэтым ён падрабязна цікавіўся ва ўдзельнікаў сустрэчы іх меркаваннем наконт аб'ектыўнасці зместу адпаведных навучальных праграм. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў беларускую літаратуру:

«Васіль Быкаў не быў маім прыхільнікам, але ў яго ёсць класныя творы — тое, што мы і нашы дзеці павінны ведаць. Але ёсць некаторыя [аўтары, уключаныя ў школьную праграму], якія толькі прозвішча беларускае носяць, а чытаць няма чаго».

На сустрэчы таксама абмяркоўваўся змест школьнага курсу гісторыі, у прыватнасці звестак пра Вялікую Айчынную і Другую сусветную войны. Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць супрацьстаяць спробам нівеляваць і забраць у беларускага народа Вялікую Перамогу над фашызмам.

Лукашэнка таксама запэўніў, што на пасадзе кіраўніка дзяржавы не мае намеру прыкладаць нейкія асаблівыя намаганні, каб прыцягнуць на свой бок прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.

«Гэта прыніжэнне інтэлігенцыі, і я ніколі, пакуль буду прэзідэнтам, не стану іх прымушаць хваліць мяне і мой перыяд кіраўніцтва. Гэта пасля мяне яны няхай ацэняць, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Ніякай тут дыктатуры няма. Так, у нас ёсць пэўная дзяржаўная пазіцыя, і мы вітаем, калі яе людзі падтрымліваюць. Але калі ў інтэлігента — мастака, пісьменніка — ёсць свой пункт гледжання і пазіцыя — калі ласка, кажы».

На сустрэчы таксама ўздымалася моўнае пытанне.

У гэтым плане Аляксандр Лукашэнка чарговы раз падкрэсліў важнасць захавання і вывучэння абедзвюх дзяржаўных моў — як беларускай, так і рускай. У гэтым, паводле яго слоў, у тым ліку складаецца багацце беларускага народа.

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент32

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць