Грамадства1616

Меркаваны аўтар аповесці пра мэра Ладуцьку на Акрэсціна

1 кастрычніка ў Менску міліцыя затрымала Паўла Сьпірына. Па інфармацыі выданьня «Беларускі партызан», 30-гадовы беспрацоўны разаслаў на 1500 электронных адрасоў работнікаў Менскага гарвыканкаму тэкст сатырычнай аповесьці пра кіраўніка гораду — Мікалая Ладуцьку.

Грамадзянская жонка затрыманага Ірына паведаміла Радыё Свабода, что нічога ня ведае пра сатырычную аповесьць.

Паводле Ірыны, першы раз міліцыянты прыйшлі па Паўла позна ўначы, але ім не адчынілі. Тады міліцыянты вярнуліся раніцай наступнага дня. Без тлумачэньняў забралі Паўла з сабой.

«Ніякага гвалту ў дачыненьні да майго мужа не ўжывалася. Ён адчыніў дзьверы, і міліцыянты сказалі ісьці зь імі. Я была ў іншым пакоі. Сабраўся і пайшоў», — кажа Ірына.

Жанчына званіла ў турму на Акрэсьціна, дзе даведалася, што муж там адбывае арышт на 15 сутак.

«Прычыну называць адмовіліся. Сказалі, што ён скажа мне сам. Дзе і калі гэта адбудзецца, я ня ведаю. Зразумела, што зьвязацца зь ім у мяне няма магчымасьці», — кажа жанчына.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» лічаць, што Паўла Сьпірына абвінавачваюць пакуль у хуліганстве, але за тыя 15 сутак, што ён праседзіць у ізалятары, сьледчыя паспрабуюць прад’явіць яму новае абвінавачаньне — «абраза гонару і годнасьці» высокапастаўленага чыноўніка — Мікалая Ладуцькі.

«Я думала, што 15 сутак — і ўсё. А тут усе тэлефануюць і запытваюць пра аповесьць, за якую можа пагражаць нешта больш сур’ёзнае. Ужо пачынаю нэрвавацца».

Наконт сатырычнай аповесьці пра Мікалая Ладуцьку Ірына нічога ня ведае:

«Я толькі зараз пра гэта даведваюся ад журналістаў і юрыстаў. Муж мне нічога пра яе не казаў. Муж паводле адукацыі юрыст, і нічога жахлівага ён ня мог зрабіць. Пасьля арышту ў яго была магчымасьць пазваніць мне. Ён сказаў, што нічога страшнага не зрабіў, што могуць даць толькі 15 сутак».

Паўлу Сьпірыну 30 гадоў. З Ірынай ён жыве ў грамадзянскім шлюбе. У пары ёсьць дзіця — 3-гадовы хлопчык.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары28

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць