Здарэнні55

У Гродне 19-гадовы хлопец скокнуў з даху шматпавярховіка

Малады чалавек зваліўся з даху дома, які будуецца па вуліцы Багушэвіча ў мікрараёне Альшанка ў сераду, 13 мая, каля 12:00. Хуткую выклікаў выпадковы сведка.

s13.ru

Хлопец памёр да таго, як паспелі прыехаць медыкі.

«Следства ўстанаўлівае прычыну смерці, прызначаныя адпаведныя экспертызы», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Паводле яго слоў, пра матывы ўчынку і пра тое, было гэта самагубства ці няшчасны выпадак, казаць пакуль рана.

Загінулы родам з Пінска, але ўжо некаторы час жыў у Гродне. Любіў спорт: актыўна заўзеў за ФК «Нёман», у свой час займаўся боксам. У яго засталася жонка і аднагадовая дачка.

Апошні чалавек, з якім хлопец бачыўся і размаўляў па тэлефоне непасрэдна перад падзеннем з даху, — 18-гадовая дзяўчына, з якой ён сустракаўся яшчэ да вяселля.

Паводле яе слоў, малады чалавек хацеў развесціся з жонкай, а ёй нават паспеў падарыць пярсцёнак: «Мы былі знаёмыя амаль 2,5 года. Я хацела, каб ён быў з сям'ёй, а ён казаў, што не будзе без мяне жыць, што яму патрэбна толькі я і яго дачка. У апошні час ён наогул думаў з'ехаць з Беларусі».

Пра тое, што загінулы планаваў развод, кажуць і некаторыя яго сябры. Жонка хлопца на нашы пытанні не адказала, але ў статусе на старонцы ў сацсетцы напісала: «Яго больш няма, але я ўсё роўна яго кахаю» і «Ведай, я заўсёды цябе буду кахаць».

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі23

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»3

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі23

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць